Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Каментар: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавядае, чаму Беларусі варта адмяніць смяротны прысуд.
Праваабарончы слоўнік: Чаму лепей казаць “рома” замест “цыган”? Тлумачыць кіраўнік ГА “Беларуская цыганская дыяспара” Артур Гоманаў
Каментар эксперта: Чым займаюцца афіцыйныя прафсаюзы? Чаму тэрміновая кантрактная сістэма і дэкрэт аб тунеядцах (у тым ліку ў новай яго рэдакцыі) не адпавядаюць прававым стандартам? Што не так з базай валанцёраў, якую прапанаваў стварыць прэзідэнт, і як можна ацаніць наяўнасць размеркавання? Адказвае праваабаронца з Вясны Леанід Судаленка, які працуе таксама у беларускім незалежным прафсаюзе работнікаў радзіаэлектроннай прамысловасці (РЭП) і з’яўляецца прававым інспектарам працы па Гомельскай вобласці.