viasna on patreon

Як прайшоў Дзень Нельсана Мандэлы ў рэгіёнах: фотарэпартаж Дапоўнена

2019 2019-07-19T09:53:58+0300 2019-07-22T11:46:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nv-mandela-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 18 ліпеня, ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень выбітнага праваабаронца Нельсана Мандэлы. Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да гэтага дня спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які прысвечаны палітычна матываваным крымінальным пераследам актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі. "Вясноўцы" па ўсёй Беларусі правялі інфармацыйную акцыю з раздачай асобнікаў газет. І вось што з гэтага атрымалася.

У Гомелі раздачай спецвыпуска адзначылі Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы праваабаронцы “Вясны” Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка, а таксама актывістка Марыя Тарасенка. Як адзначаюць праваабаронцы, дождж не стаў перашкодаў для правядзення інфармацыйнай акцыі: у найбольш людных месцах Гомеля было раздана звыш 500 асобнікаў спецвыпуску.

nv-mandela-11.jpg
Гомельскія праваабаронцы "Вясны" Леанід Судаленка і Андрэй Стрыжак, актывістка Марыя Тарасенка. Фота: gomelspring.org

Інфармацыйную акцыю падтрымалі гарадзенскія праваабаронцы “Вясны” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч. Яны адзначаюць, што падобныя раздачы спецвыпуску газеты праваабаронцы практыкуюць ужо даўно. І з кожным разам грамадскасць усё больш прыязна вітае гэтыя дзеянні.

nv-mandela-18.jpg
Праваабаронцы “Вясны” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч раздаюць спецвыпуск у Гродна. Фота: baj.by
nv-mandela-17.jpg
Праваабаронцы “Вясны” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч раздаюць спецвыпуск у Гродна. Фота: baj.by

Далучыўся да акцыі і Брэст, дзе праваабаронцы і актывісты распаўсюдзілі каля тысячы асобнікаў “Народнай Волі”. Як адзначыў, праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін, тэма спецвыпуска газеты вельмі актуальна для берасцейцаў, бо атрымалася, што Брэст праз барацьбу супраць завода АКБ ўжо мае сваіх дэсідэнтаў. Дарэчы, распаўсюджваў спецвыпуск і блогер Сяргей Пятрухін, крымінальны пераслед якога праваабаронцы назвалі палітычна матываваным. Пра гэта распавядаецца ў спецвыпуску “Народная Воля”.

nv-mandela-9.jpg
Берасцейскія праваабаронцы і актывісты са спецвыпускам "Народнай Волі". Фота: brestspring.com
nv-mandela-10.jpg
Берасцейскія праваабаронцы і актывісты раздаюць спецвыпуск "Народнай Волі". Фота: brestspring.com

Інфармацыйная акцыя прайшла і ў Магілёве: праваабаронцы “Вясны” і валанцёры "Магілёўскай вясны" за дзве гадзіны раздалі некалькі соцень асобнікаў, а таксама распаўсюдзілі іх па паштовых скрынях у шматкватэрных дамах.

nv-mandela-14.jpg
Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў. Фота: mspring.online
nv-mandela-13.jpg
Праваабаронца "Вясны" Барыс Бухель. Фота: mspring.online

“Усё прайшло добра, ніякіх праблем не было. Міліцыя бачыла, што мы раздаем газеты, але ніякага цікавасці не праявіла, так што ўсё выдатна. Адзінае, што падкачала — надвор'е, было дажджліва. Але я ўсё роўна ўпэўнены, што ідэя расказаць пры дапамозе газеты магілёўцам аб тым, хто такі Нэльсан Мандэла — гэта выдатна. Нават калі адзін чалавек задумаецца аб правах чалавека, гэта ўжо перамога праваабаронцаў,” — пракаментаваў акцыю ў Магілёве праваабаронца Барыс Бухель.

nv-mandela-16.jpg
Валанцёр "Магілёўскай вясны" раздае спецвыпуск на вуліцах Магілёва. Фота: mspring.online
nv-mandela-15.jpg
Адзін з дамоў Магілёва 18 ліпеня. Фота: mspring.online

Бярозаўскія праваабаронцы "Вясны" Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі таксама прынялі актыўны ўдзел у інфармацыйнай акцыі: у горадзе было раздана больш 600 асобнікаў спецвыпуску "Народнай Волі". Дапамагала праваабаронцам таксама актывістка Таццяна Тарасевіч.

nv-mandela-19.jpg
Праваабаронца "Вясны" Тамара Шчапёткіна

“Многія бралі газеты з задавальненнем, а некаторыя баяліся, але такіх было значна менш, чым тых, хто радаваўся незалежнай прэсе. Праваабаронцы давалі паясненні, якой тэме прысвечаны спецвыпуск. Распаўсюд прайшоў спакойна ў самых шматлюдных месцах горада”, — распавядае пра акцыю ў Бярозе праваабаронца "Вясны" Тамара Шчапёткіна.

nv-mandela-20.jpg
Праваабаронца "Вясны" Сяржук Русецкі. Фота: Тамара Шчапёткіна

Інфармацыйная акцыя з раздачай спецвыпуска "Народнай Волі" да Міжнароднага дня Нельсана Мандэлы прайшла і ў іншых гарадах Беларусі.

baranavichy_specvypusk.jpg
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык і актывіст Рыгор Грык раздаюць спецвыпуск у Баранавічах

“Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй

Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да Міжнароднага дня Нельсана Мандэлы спецвыпуск газеты “Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства