viasna on patreon

Актывістаў непакоіць сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі

2019 2019-07-23T09:09:30+0300 2019-07-30T12:16:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belaes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская АЭС. Фота: belsat.eu

Беларуская АЭС. Фота: belsat.eu

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і  партый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 раёнаў рэгіёну, блізу якіх будуецца Беларуская АЭС: Смаргонскага, Астравецкага, Пастаўскага, Вялейскага і Маладэчанскага.

Эксперт ГА "Экадом" азнаёміла прысутных з сучаснай сітуацыяй вакол будаўніцтва такога небяспечнага аб’екта, пра стрэс-тэсты, пра пра магчымыя небяспекі і пагрозы.

Прадстаўнікі партый выказалі думку, што трэба напоўніцу выкарыстаць будучую выбарчую кампанію для правядзення інфармацыйнай дзейнасці сярод насельніцтва, па пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС.

Было вырашана ўдасканаліць і інтэнсіфікаваць маніторынг радыяцыйнага фону ў рэгіёне і стварыць новую петыцыю супраць запуску АЭС у эксплуатацыю, бо гэта, на думку экспертаў, абыдзецца для дзяржавы танней, чым яе запусціць.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства