viasna on patreon

ААТ “Полацк-Шкловалакно”: актывістам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці прафсаюза

2019 2019-07-23T10:22:34+0300 2019-07-30T12:16:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1937e92fe6e374fad96065dfaf6eb069_xl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах. Фота: Віцебская Вясна".

Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах. Фота: Віцебская Вясна".

На прахадной ААТ “Полацк-Шкловалакно” 19 ліпеня непрыемны інцыдэнт. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.

У гэты дзень, як паведамляе “Віцебская Вясна”,  старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах меў сустрэчу з дырэктарам прадпрыемства Алегам Курыліным. Але на прахадной заводу прафсаюзных лідэраў сустрэў начальнік аховы і вырваў інфармацыйны лісток з рук актывіста Віктара Стукава, калі той хацеў размясціць яго на стэндзе. Ахоўнік не назваўся і патлумачыў, што актывісты ня маюць права размяшчаць свае аб’явы на стэндзе.

Актывісты кажуць, што такога парушэння правоў працоўных колішнія начальнікі не дапускалі. Раней дзейнічала вусная дамоўленасць паміж прафсаюзам і адміністрацыяй аб тым, што адна ячэйка на стэндзе для грамадзкіх арганізацыяў будзе выкарыстоўвацца СПБ.

Праблемы з размяшчэннем інфармацыі былі і тады, але колішняя адміністрацыя даставала прафсаюзныя ўлёткі ўпотай, калі на прахадной нікога не было, і ня дзейнічала так нахабна. У 2017 годзе адміністрацыя заводу скардзілася міністру інфармацыі, што інфармацыйная дзейнасць СПБ нібыта “дэстабілізуе працоўныя адносіны” на прадпрыемстве.

“Такім чынам сьведчым, што нахабнаьць адміністрацыі заводу ўсё ўзрастае. Мяркуем, што гэтая неадэкватнасць будзе павялічвацца, пакуль не атрымае адпаведны адпор ад працаўнікоў заводу”, – кажуць актывісты СПБ.

Адзначым, што падчас сустрэчы са старшынём СПБ гендырэктар “Полацак-Шкловалакно” Алег Курылін паабяцаў разабрацца з сітуацыяй цягам тыдня. Кіраўнік прадпрыемства заявіў таксама, што на заводзе ніякім чынам не парушаецца канвенцыя Міжнароднай арганізацыі працы.

“Прафсаюз СПБ чакае безумоўнага і неадкладнага аднаўлення правоў прафсаюзу на свабодны распаўсюд інфармацыі аб сваёй дзейнасці”, – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Свабоднага прафсаюзу.  


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства