viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-07-23T12:31:43+0300 2019-08-05T15:50:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Хроніка: пратэстоўцы ў Берасці працягваюць кожную нядзелю выходзіць на пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, і змяншэнне колькасці ўдзельнікаў акцый — гэта часовая з’ява, лічыць праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Дзейнасць актывістаў сканцэнтравалася на падрыхтоўцы і накіраванні скаргаў у адпаведныя органы, адзначае праваабаронца Раман Кісляк. Гомельскія праваабаронцы накіравалі зварот да Спецыяльнага дакладчыка ААН ў Беларусі Анаіс Марэн, дзе прыводзіцца прыклад забароны мірных шэсцяў супраць так званага “дармаедскага дэкрэту” ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці. Грэка-каталіцкія вернікі падпісаліся пад зваротамі ў прэзідэнцкую адміністрацыю і да ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, каб  скарэктаваць дзеянне пастановы  Савета Міністраў  № 49, паводле якой пілігрымка прыраўноўваецца да масавага мерапрыемства.

Каментар эксперта: У міжнародным рэйтынгу свабоды слова Беларусь упэўнена займае адно з апошніх месцаў. Гэта праяўляецца ў пераследзе незалежных жарналістаў, а таксама блакаваннем інтэрнэт-рэсурсаў. У чым розніца паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ, што не так з разуменнем прынцыпу акрэдытацыі, якую адказнасць нясуць блогеры — распавядае Алег Агееў, намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Камертар: Журналіст-фрылансер Яўген Скрабец распавядае пра свой асабісты досвед адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2019-07-23_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства