viasna on patreon

Арганізатары фестываля Viva Braslav-2019 адмовілі ва ўдзеле непажаданым арганізацыям

2019 2019-07-24T08:13:59+0300 2019-07-30T12:17:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viva-braslaw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве "Х'юман Константа". Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку: 

“Пакуль мы арганізуем канферэнцыі з дзяржаўнымі органамі і бізнэсам, праводзім асветніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, і робім правы чалавека моднымі, перастрахоўшчыкі на месцах стрэмаюцця і цэнзуруюць прысутнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці на фестывалі Viva Braslav. Як і шматлікія выдатныя ініцыятывы і арганізацыі нас запрасілі на спецыяльную пляцоўку сацыяльных актыўнасці на Viva Braslav… Але за тры дні да фэсту даведаліся, што ... «тры арганізацыі не прайшлі праверку ў кантралюючых органах». Сярод трох шчасліўчыкаў - Human Constanta".

Сярод тых, хто таксама атрымаў адмову – арганізацыя АБФ (Актыўным Быць Файна) і ЗБС (Задзіночанне беларускіх студэнтаў).


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства