viasna on patreon

IBB Мінск на адзін дзень падорыць свой будынак грамадскім актывістам

2019 2019-07-24T09:22:22+0300 2019-07-30T12:17:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ibb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канферэнц-зала IBB Мінск. Фота: ibb.by

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB Мінск) на дзень падорыць свой будынак грамадскім актывістам. Гэта адбудзецца 1 верасня, паведамілі TUT.BY  у цэнтры.

Справа ў тым, што ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау пройдзе IBB JubiläumsFest. Так нестандартна цэнтр адзначыць сваё 25-годдзе.

1 верасня актывісты змогуць бясплатна правесці свае мерапрыемствы - семінары, трэнінгі, інтэнсіўны, выставы, кінапаказы. Удзельнікам IBB JubiläumsFest будуць даступныя пляцоўкі умяшчальнасцю да 200 чалавек («Еўропа»), да 80 чалавек («Берлін») і да 30 чалавек (пяць аўдыторый).

Па запыце арганізатары могуць прадставіць праектары, фліпчарты. Кожнае мерапрыемства будзе адкрыта для ўсіх гасцей цэнтра і будзе доўжыцца ад аднаго да трох гадзін у прамежку часу з 10.00 да 22.00

Каб стаць удзельнікам фестывалю, трэба прайсці конкурсны адбор і запоўніць анкету па спасылцы.

Анкеты прымаюцца да 1 жніўня ўключна.

Акрамя таго, на фестывалі пройдуць публічныя лекцыі і воркшопы ад сацыяльных ініцыятыў. Будуць працаваць фудкорт, літаратурная і моўная зоны, дзе можна прайсці экспрэс-курс нямецкай мовы, дзіцячая зона і аддзяленне па традыцыйных нямецкіх танцах. Музычную атмасферу створаць мінскія дыджэі.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау адкрыўся 4 верасня 1994 года для рэалізацыі сумесных беларуска-нямецкіх адукацыйных праектаў. Сёння асноўныя напрамкі дзейнасці IBB Мінск - культура памяці, устойлівае развіццё, сацыяльныя праекты, медыя.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства