viasna on patreon

Жыхар Берасця Вакуленка абвясціў сухую галадоўку Відэа

2019 2019-07-25T08:37:26+0300 2019-07-30T12:18:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vakulenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна".

У жыхара Берасця Сяргея Вакуленкі з-за ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўзніклі праблемы на працы. Кіраўніцтва СП “Дэльфа-Буг” вырашыла пазбавіцца ад занадта "разумнага" работніка, які не толькі за сябе ўздымаў нязручныя пытанні, але і дапамагаў адстойваць парушаныя правы калег. Спачатку ён патрапіў пад скарачэнне, якое здолеў аспрэчыць, аднак 1 ліпеня з ім не працягнулі кантракт.

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", у судзе, куды звярнуўся Вакуленка з працоўнай спрэчкай, параілі падаць скаргу ў інспекцыю па працы, а там спаслаліся на той жа самы суд.

Тады Сяргей Вакуленка прыняў рашэнне з 25 ліпеня пачаць сухую галадоўку.

Актывіст Руху «За Свабоду» і праваабаронца Сяргей Вакуленка вядомы тым, што браў удзел у многіх выбарчых кампаніях на Берасцейшчыне, сам вылучаўся кандыдатам у дэпутаты, а таксама ўзначальваў ініцыятыўную групу вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Жыхар Берасця Вакуленка абвясціў сухую галадоўку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства