viasna on patreon

Супраць Паліенкі распачалі дзве новыя крымінальныя справы

2019 2019-07-25T14:56:18+0300 2019-07-25T14:59:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Як паведамляе "Новы час", пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла грамадская актывістка Марына Касінерава, якая атрымала ліст ад Змітра Паліенкі.

«Узбудзілі 2 новых крымінальных справы. Новая 341 за графіці ў Курапатах. І 369 за абразу міністра (былога) МУС Шуневіча Ігара. 

Тут на Валадарцы буду яшчэ стабільна паўтара-два месяцы. Усім прывітанні», — піша вязень.

polienko_list.jpg
Фота ліста Змітра Паліенкі са старонкі Марыны Касінеравай у Facebook

Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.  

5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК), апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці (арт. 341) і распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130). Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад'яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай. Фігурантамі гэтай справы акрамя Паліенку з'яўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева. 2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Але 16 ліпеня стала вядома, што пракуратура г. Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы.

Напішыце вязню:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч
вул. Валадарскага 2, СІЗА-1
Мінск, Беларусь
220030

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства