viasna on patreon

Прадпрыемству "Омск Карбон" адмоўлена ў выдачы экалагічнай экспертызы

2019 2019-07-26T08:20:28+0300 2019-07-30T12:34:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/omsk-karbon3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Завод Омск Карбон Магілёў з боку пасёлка Вейна. Фота з сайта Белсат.

Завод Омск Карбон Магілёў з боку пасёлка Вейна. Фота з сайта Белсат.

Рэспубліканскі цэнтр экалагічнай экспертызы адмовіўся выдаваць заключэнне па павелічэнні магутнасці прадпрыемству па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

Каардынатар кампаніі "За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў паведаміў журналістам mspring.online, што Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства прыроды адмовіўся выдаваць заключэнне па экалагічнай экспертызе заводу «Омск Карбон Магілёў».

- Мы віншуем магілёўцаў з маленькай, але, тым не менш, перамогай. Намі атрыманы адказ ад цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, у якім паведамляецца, што 2019/06/21 цэнтр адмовіўся выдаваць экспертнае заключэнне па павелічэнні магутнасці вытворчасці «Омск Карбон Магілёў», - заявіў Бодзілеў

Ён адзначыў, што на некаторы час «магілёўцы пазбеглі яшчэ вялікіх экалагічных праблем, якія магло б прынесці павелічэнне магутнасці вытворчасці».

Як вынікае з ліста намесніка дырэктара па экалагічнай дзяржэкспертызе Яўгена Рачэўскага, па стане на 5 ліпеня дакументацыя па павелічэнні магутнасці паўторна не паступала.

Інфармацыю пацвердзіў і гендырэктар «Омск Карбон Магілёў» Марат Ігізбаеў. «Радыё Свабода» прыводзіць яго словы пра тое, што «па гэтай праектнай дакументацыі пакуль няма экалагічнай экспертызы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе".

- Мы распрацавалі праект санітарна-ахоўнай зоны. Ацанілі ўздзеянне нашага прадпрыемства, сумесна з нашымі прадпрыемствамі-суседзямі, на навакольнае асяроддзе на мяжы санітарна-ахоўнай зоны, таксама ў вёсках Вейна і Усход. Акрамя таго, у нас праведзена ацэнка рызык ўздзеяння выкідаў на здароўе насельніцтва. Гэта тычыцца праектнай магутнасці на 200 тысяч тон. Зараз мы праводзім праектаванне і ўсе неабходныя працэдуры, - заявіў Ігізбаеў.

На дадзены момант завод гатовы на 75%. Запусціць яго плануюць восенню.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства