viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: Як зарабіць эпілепсію на ўсё жыццё? Спытайцеся ў амапаўцаў

2019 2019-07-26T12:36:22+0300 2019-07-30T12:22:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yacynovich_yana_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна".

Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае сваю дзейнасць па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Чарговая гісторыя ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу распавядае пра здарэнне з непаўнагадовай жыхаркай пасёлка Чысць Янай Яцыновіч, якую 25 сакавіка 2017 года жорстка затрымалі супрацоўнікі АМАП.

Дзяўчыну, схапіўшы за валасы, з ужываннем грубай фізічнай сілы зацягнулі ў аўтобус зялёнага колеру, дзе адзін з праваахоўнікаў нанёс ёй некалькі моцных удараў у вобласць патыліцы. Праз тыдзень у Яны пачаліся праблемы са здароўем: млоснасць, ваніты, частыя прыступы. На працягу года яна праходзіла абследаванні, перыядычна знаходзілася на лячэнні ў розных установах аховы здароўя. Бацькі Яны звярнуліся з заявай аб прычыненні цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта, патрабуючы знайсці і пакараць вінаватых. Атрымаўшы пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 426 КК РБ (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Яна звярнулася па дапамогу да праваабаронцаў. У пракуратуру Першамайскага раёна Мінска накіраваная скарга, у якой Яцыновіч просіць правесці праверку і адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Чытайце гісторыю Яны Яцыновіч цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 841 39 81 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства