viasna on patreon

Іларыёна Трусава затрымлівалі за нацыянальны сцяг

2019 2019-08-01T09:04:35+0300 2019-08-01T09:26:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/trusau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іларыён Трусаў разам з Нінай Багінскай. Фота з сацыяльных сетак.

Іларыён Трусаў разам з Нінай Багінскай. Фота з сацыяльных сетак.

Увечары 31 ліпеня супрацоўнікі міліцыі ў Мінску на некаторы час затрымлівалі моладзевага актывіста і абаронцу Курапатаў Іларыёна Трусава. Хутчэй за ўсё, за бел-чырвона-белы сцяг.

Юнак паспеў зладзіць на сваёй старонцы ў фэйсбуку відэатрансляцыю. Падзеі адбываліся на вуліцы Бялецкага, 4 у Мінску.

Як піша “Новы Час”, супрацоўнікі міліцыі доўга не паказвалі юнаку свае пасведчанні, не называлі падставу для затрымання, прадставіліся толькі пасля неаднаразовых просьбаў зрабіць гэта.

Нагадаем, 25 ліпеня непаўнагадовы Іларыён разам з бацькамі быў выкліканы на пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх. У той раз абыйшлося папярэджаннем, але "пагразіліся штрафам, калі будзе яшчэ 4 пратакола, і нават спецшколай", пісаў хлопец на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

"Сябры, дзякуй за падтрымку – са мною ўсё добра. Пратаколаў няма, падставаў для затрыманьня не было – менты як заўсёды ўчыняюць «самасуд». Твары ганебнікаў й іхнія прозьвішчы зафіксаваў, так што ўсё будзе добра! Жыве Беларусь – Зь Богам!" - напісаў пазней на сваёй старонцы ў FB Іларыён.

Хроніка пераследу Іларыёна Трусава

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства