viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-08-06T14:32:31+0300 2019-08-23T15:43:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: За мінулы тыдзень адбылося шмат судовых паседжанняў. У Мінску — разгляд справы па іску абаронцы Курапат  Леаніда Кулакова, на якога наехаў аўтамабіль каля рэстарана “Поедем поедим”, а таксама разгляд пазову ГУУС Мінгарвыканкама да заяўнікаў акцыі Дзень Волі. У Горадні — разгляд абскарджання пакарання актавістаў Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса па акцыі “Мертвая Дзітва”. У Берасці — судовае паседжанне аб устанаўленні факта дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін на прадпрыемстве «Дэльфа-Буг» па іску былога работніка прадпрыемства Сяргея Вакуленкі. На ААТ “Полацк-Шкловалакно” заўважаны ціск на незалежны прафсаюз, а ў Горадні былі затрыманыя першыя актывісты ініцыятывы “Пратэст BY”, якая выступае супраць закону “Аб адтэрміноўках”.

Асоба: Палітвязень і вязень сумлення Эніра Браніцкая ў 2006 годзе патрапіла за краты па артыкуле 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 18 ліпеня 2019 года артыкул быў адменены, а Эніра ўспамінае, як чыніўся пераслед па ім і якія ўмовы утрымання былі на Акрэсціна, ў КДБ і на Валадарке.

Падзея: У вёсцы Стаўры пад Воршай прайшоў летні фэст супраць смяротнага пакарання. Гэта новы фармат для кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Кіраўнік кампаніі Андрэй Палуда і актывістка Паліна Сцепаненка распавядаюць, чаму яны абралі менавіта такі фармат і што можна было пабачыць на фэсце.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Ulis.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/08/2019-08-06_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства