viasna on patreon

СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам

2019 2019-08-16T16:58:38+0300 2019-08-16T17:00:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchura-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кучура. Фота: svaboda.org

Людміла Кучура. Фота: svaboda.org

Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.

Так, яшчэ 21 сакавіка Пётр Кучура падаў апеляцыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, дзе зняволены абскарджваў вынесеныя яму адміністрацыяй ПК №15 спагнанні. Да яе прыклаў квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны. Аднак скаргу не выпусцілі з калоніі, а самога асуджанага змясцілі ў ШІЗА на наступны дзень.

Па словах Людмілы Кучура, 22 сакавіка сам начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка нанёс пяць удараў Пятру Кучуру, а пазней прапанаваў яму паперу і ручку, каб асуджаны напісаў заяву, што "не мае ніякіх прэтэнзій да адміністрацыі калоніі". Пётр Кучура адмовіўся.

3 красавіка ён звярнуўся ва Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да начальніка калоніі за перавышэнне ім службовых паўнамоцтваў (арт. 424 КК). Пасля гэтага ў калонію прыязджала тры розных следчых, якія праводзілі праверку, апытвалі Пятра Кучуру, а праз некаторы час давалі адказ, што парушэнняў з боку адміністрацыі калоніі не выяўлена.

«Сумна вядомы следчы Скавародкін спытаў у майго мужа, ці пацвердзяць падначаленыя Аляксея Лазарэнкі, што той ўжываў фізічную сілу, і намякнуў, якім у такім выпадку можа быць адказ на скаргу асуджанага са Следчага камітэта», – распавяла Людміла Кучура.

Жонка зняволенага таксама адзначыла, што "здымаць пабоі" наступны следчы Шаўцоў прыехаў праз 75 дзён пасля інцыдэнту. Падобныя паводзіны следчых органаў былі і ў 2014 годзе, калі Пятра Кучуру атруцілі хлоркай ў ПК №15, а экспертыза была прызначаная праз доўгі час і заключалася нават не ў медыцынскім аглядзе асуджанага, а ў вывучэнні толькі яго меддакументаў.

Людміла Кучура лічыць, што ўсё гэта – як тады, так і цяпер – робіцца наўмысна: тэрміны зацягваюцца, каб ужо было немагчыма ўстанавіць факт ужывання фізічнай сілы да асуджанага. Яна падкрэслівае, што Пятру Кучура выносілі усё новыя і новыя спагнанні за нібыта адмову заходзіць у камеру, нядобрасумленную ўборку камернага памяшкання і за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў калоніі.

А лісты мужа, якія доўгі час не даходзяць з-за кратаў, на думку Людмілы Міхайлаўны, знішчаліся з-за таго, што Пётр Кучура апісваў у іх усё, што з ім адбываліся ў гэтыя месяцы.

Што рабіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анісім у Магілёўскай турме?

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім сустрэлася ў турме №4 Магілёва са зняволеным Пятром Кучурам пасля просьбы яго жонкі Людмілы і кіраўніцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раісы Міхайлоўскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства