viasna on patreon

У Берасці асудзілі праціўніка завода АКБ

2019 2019-08-19T08:38:45+0300 2019-08-19T09:18:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maruchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак.

Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак.

Жыхара вёскi Хабы Брэсцкага раёна Віктара Мігалюка судзiлi за ўдзел у масавым мерапрыемстве, якое адбылося яшчэ ў красавiку - 4 месяцы таму.

Суд адбыўся 16 жніўня.

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, тады ў красавiку, Мігалюк не змог прысутнiчаць на судзе па хваробе - знаходзiўся ў шпiталi. Але ад "правасуддзя" у нашай краiне не схваваешся нi ў шпіталі, нi за даўніной часу.

Сведка з боку міліцыі  Дзмітрый Яцэнка распавёў на судзе, што Вiктар, калi iшоў разам з iншымi пратэстоўцамi, крычаў: "Не заводу АКБ!". Вядома, што на вiдэа ягоныя словы падцверджання не знайшлi.

Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак, даў веры мiлiцыянту - прызнаў Вiктара Мiгалюка вiнаватым ў правапарушэннi, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) i пакараў штрафам у памеры 3 базавыя велiчынi.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства