viasna on patreon

Судовыя выканаўцы наклалі арышт на маёмасць блогера Пятрухіна

2019 2019-08-20T07:40:03+0300 2019-08-20T07:40:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pyatruhin_1234.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Судовыя выканаўцы з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Берасця ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Як паведамляе “Берасцейская вясна”, самы каштоўны лот – пральная машына “Самсунг»2007 года выпуску, была ацэненая судовымі выканаўцамі ў 100 рублёў, на другім месцы васемнаццацігадовы прынтэр ягонага сябра А. Кабанава ацанілі ў 50 рублёў, няспраўная мікрахвалевая печ LG 2008 г. у - 10 рублёў, і манітор коштам у 5 рублёў. Усяго 4 лота агульнай коштам 165 руб.

Нагадаем, 18 красавіка гэтага года суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

За ўхіленне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасць.

Кампанію па зборы сродкаў на штрафы блогера Пятрухіна заблакавалі

На платформе MolaMola заблакавалі збор сродкаў на пагашэнне вялізнага штрафу, які суд Ленінскага раёна абавязаў выплаціць блогера Сяргея Пятрухіна.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства