viasna on patreon

Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам

2019 2019-08-20T13:47:54+0300 2019-08-21T13:35:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchura-petycyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кучура зачытвае петыцыю

Людміла Кучура зачытвае петыцыю

Пераслед асуджанага Пятра Кучуры ў ПК-15 і бяздзейнасць дзяржаўных органаў па іх спыненню вымусілі яго жонку Людмілу Кучура звярнуцца да спецдакладчыка ААН па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра.

Падставай для гэтага стала жорсткае абыходжанне з асуджаным з боку адміністрацыі папраўчай калоніі ў асобе начальніка ўстановы Аляксея Лазарэнка, мэтай якога было прымусіць яго спыніць скардзіцца на свавольства адміністрацыі калоніі.

Спачатку гэта выяўлялася ва ўжыванні дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу (ПКТ) за нязначныя правіны, перашкодзе адпраўцы скаргаў і заяў аб прадастаўленні адваката.

У 2019 годзе Кучура 30 разоў падвяргаўся такога роду спагнанням, падоўгу знаходзячыся ў памяшканнях, у якіх адсутнічае належнае асвятленне, нармальныя ўмовы для сну і адпачынку, паўнавартаснае харчаванне, магчымасць атрымліваць медыцынскую дапамогу, гэта значыць фактычна падвяргаўся жорсткаму абыходжанню.

Паколькі гэта не падзейнічала, 21 сакавіка асуджаны быў збіты начальнікам калоніі Лазарэнка - той нанес яму пяць удараў кулакамі па розных частках цела з прычыненнем цялесных пашкоджанняў. У прадастаўленні медыцынскай дапамогі было адмоўлена. Пра факт збіцця стала вядома ад самога Кучура яго жонцы, таксама ён распавёў пра гэта пры асабістай сустрэчы дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Алене Анісім, якая наведала асуджанага ў турме, куды ён быў пераведзены для далейшага адбыцця пакарання нібыта за парушэньне рэжыму.

СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам

22 сакавіка начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка нанёс пяць удараў Пятру Кучуру, а пазней прапанаваў яму паперу і ручку, каб асуджаны напісаў заяву, што "не мае ніякіх прэтэнзій да адміністрацыі калоніі". Ён адмовіўся.

24 ліпеня ў час азнаямлення з матэрыяламі справы аб пераводзе ў турму Пётр Кучура выявіў у дакументах брытву. Пасля гэтага Іван Ігнаценка, часова выконваючы абавязкі начальніка ПК-15, у пагрозлівай форме схіляў яго да суіцыду.

Аб маштабах прымянення фізічнага і псіхалагічнага гвалту да асуджанага Кучура стала вядома толькі пасля сустрэчы з ім дэпутата, паколькі кіраўніцтва калоніі фактычна стварыла ць круг яго інфармацыйны вакуум. У 2019 годзе ў яго наогул не было спатканняў са сваякамі, яму адмовілі ў прадастаўленні яго адваката ў судовае разгляд грамадзянскай справы аб яго пераводзе ў турму. Адміністрацыя не выпускала з калоніі лісты Кучура сваякам, а таксама яго скаргі ў розныя дзяржаўныя органы. Нават прадстаўнікі Грамадскай назіральнай камісіі не былі дапушчаныя,  каб убачыцца з ім.

Пералічаныя абуральныя парушэнні з боку начальніка калоніі №15 Лазарэнка не расследаваліся належным чынам, хоць Людміла Кучура звярталася ў розныя інстанцыі: Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Пракуратуру Магілёўскай вобласці, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У задавальненні ўсіх скаргаў было адмоўлена.

У выніку ёй нічога не заставалася, як звярнуцца пры падтрымцы праваабаронцаў у міжнародныя органы, каб такім чынам абараніць права Пятра Кучуры не падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасцi абыходжанню цi пакаранню, прадугледжанае артыкулам 25 Канстытуцыі.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства