viasna on patreon

Няўлоўны амапавец: справа па збіццю дзяўчыны адноўлена

2019 2019-08-22T11:54:04+0300 2019-08-26T23:07:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yacynovich_yana_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна".

Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна".

Справа Яны Яцыновіч, якая была жорстка затрымана АМАПаўцамі у сакавіку 2017 года, зрушылася з месца.

Нагадаем, на Дзень Волі 25 сакавіка адзін з амапаўцаў, які затрымліваў дзяўчыну, нанёс ёй некалькі удараў па галаве, пасля чаго ў Яны пачаліся вялікія праблемы са здароўем.

Раней дзяўчына падавала скаргу ў Следчы камітэт на дзеянні амапаўцаў, але ёй было адмоўлена ў яе задавальненні. А нядаўна з дапамогай праваабаронцаў “Вясны”  Яцыновіч звярнулася ў пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска. Стала вядома, што пракуратура скасавала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і накіравала яе на дадатковую праверку. Гэта значыць, што праверка па збіццю Яцыновіч узноўлена.

Адной з прычын у адмове скаргі следчыя назвалі той факт, што паводле адказу АМАП ГУУС Мінгарвыканкама звесткі пра тое, хто праводзіў затрыманне Яны Яцыновіч, адсутнічаюць.

Паваротным момантам стала далучэнне да скаргі Яцыновіч відэа, дзе выразна бачны твар амапаўца, які яе затрымліваў, і голас яго “калегі”, які яе потым збіў. Але, па словах праваабаронцы Алега Пашкевіча, нават і без гэтага факта першапачаткова сама адмова ва узбуджэнні крымінальнай справы была па сваёй сутнасці зладжана няякасна.

“Не вызначылі, хто затрымліваў, то бок нават не апыталі тых амапаўцаў, хто працаваў у тым месцы. Не знайшлі сувязі хваробы са збіццем [у Яны развілася эпілепсія пасля ўдара АМАПаўца — прым.], але нават з пункту гледжання закона цялесныя пашкоджанні і хвароба не абавязковыя для ўзбуджэння крымінальнай справы, у тым сэнсе, што калі на пытанне “біў ці не?” ёсць адказ “біў”, то гэта перавышэнне службовых паўнамоцтваў  і, як следства, крымінальны артыкул”,— адзначыў праваабаронца.

Падрабязней пра Яну Яцыновіч можна прачытаць у межах  мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства