Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Падзея: Чарговы пікет ў шэрагу пратэстаў супраць закона "аб адтэрміноўках" прайшоў у Кіеўскім скверы Мінска 26 жніўня. Антон Самаль, які яго зладзіў, адказвае, чаму далучыўся да ініцыятывы #учебаважнее, а неабыякавыя гледачы распавядаюць, чаму яны вырашылі падтрымаць пікетоўца.
Час выбараў: Эніра Браніцкая, якая мае багаты досвед ў назіранні за выбарамі ў самых розных па палітычнаму складніку краінах, параўноўвае, у чым палягаюць адметныя рысы выбарчай дзейнасці Беларусі.
Апытанка: “Віноўныя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці”. Удзельнікі “Свінцовай варты” выказваюцца наконт збіцця актывісткі Марыі Галалюк.
Каментар эксперта: Правабаронцы Валянцін Стэфановіч і Тамара Сяргей каментуюць яскравую крытыку Аляксандрам Лукашэнкам працы праваахоўных ворганаў.
Асоба: Яна Яцыновіч — маладая дзяўчына, якую жорстка збіў амапавец. У выніку — сапсаванае на ўсё жыццё здароўе. Яна распавядае пра сваё затрыманне, а праваабаронца Алег Пашкевіч каментуе, як можна прыцягнуць супрацоўніка МУС за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні UZARI.