viasna on patreon

Адкрыты ліст «CHILDREN-328» Качанавай: самае галоўнае ў цытатах Фота Дакумент

2019 2019-08-27T13:46:47+0300 2019-08-27T13:47:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kochanova-20102016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякі непаўнагадовых асуджаных па арт. 328 Крымінальнага кодэкса (рух «CHILDREN-328») напісалі адкрыты ліст кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай пасля нядаўняй гучнай нарады Аляксандра Лукашэнкі «Па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў».

Нагадаем, на нарадзе кіраўнік дзяржавы даў указанні Качанавай фіксаваць факты фальсіфікацыі доказаў па крымінальных справах:

«Па гэтых усіх пытаннях давядзецца прымаць вельмі жэстачайшае рашэнне!»

Сваякі непаўналетніх асуджаных па арт. 328 КК таксама лічаць, што ў аснове закона павінна ляжаць справядлівасць. «Няўжо справядліва пытаць па ўсёй строгасці з таго, хто яшчэ канчаткова не паспеў да дарослага чалавека?» — задаюцца рытарычным пытаннем яны.

Актывісткі руху просяць Качанавай паспрыяць найхутчэйшаму вызваленню непаўналетніх зняволеных на свабоду: "Просім вас, Наталля Іванаўна, далажыць Кіраўніку краіны сітуацыю, якая склалася па арт. 328 КК па непаўналетнім, і пасадзейнічаць больш хуткаму выхаду іх на свабоду".

Акрамя гэтага, яны просяць адміністрацыю прэзідэнта накіраваць у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь запыт на праверку адпаведнасці артыкула 328 Крымінальнага кодэкса міжнародным нормам па правах дзяцей, ратыфікаваных нашай краінай. Таксама актывісткі выступаюць за стварэнне спецыялізаваных судоў, да выключнай кампетэнцыі якіх бы адносіўся разгляд справаў непаўналетніх у асаблівай працэдуры і са спрыяльнымі ўмовамі.

«Вясна» публікуе ліст «CHILDREN-328» і пяць моцных цытат са звароту да Качанавай:

Адкрыты ліст «CHILDREN-328» Качанавай: самае галоўнае ў цытатах

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства