viasna on patreon

КДБ: у справе акумулятарнага заводу арыштавалі двух чыноўнікаў Мінпрыроды

2019 2019-09-03T14:45:23+0300 2019-09-03T15:06:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/img_5986.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: "Берасцейская газета".

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: "Берасцейская газета".

Як паведамляе Радыё Свабода, падчас размовы з журналістам на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам 3 верасня старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык расказаў пра справу Віктара Лемяшэўскага, уладальніка акумулятарнага заводу пад Берасцем, супраць якога мясцовыя жыхары пратэстуюць ад пачатку 2018 году.

Валеры Вакульчык нагадаў, што цяпер справу расследуе пракуратура. Па словах старшыні КДБ, Віктар Лемяшэўскі пад вартай, «з ім яшчэ вельмі шмат людзей затрымана» — усе яны «раздавалі хабар адказным асобам за вырашэнне тых ці іншых пытанняў, у тым ліку і тых, што тычацца будаўніцтва акумулятарнага заводу».

"У гэтай справе арыштаваныя ў тым ліку два чыноўнікі Міністэрства прыроды", - адзначыў Вакульчык. - "І яны прызналіся ў злачынствах".

Віктар Лемяшэўскі быў затрыманы 1 ліпеня. Паводле Генеральнай пракуратуры Беларусі, за два гады да затрымання Лемяшэўскага праваахоўныя органы ўжо цікавіліся дзейнасцю ягонага заводу ў Белаазёрску. Тады абышлося без арыштаў. У ліпені гэтага года КДБ завёў на Лемяшэўскага адразу некалькі крымінальных спраў — за атрыманне і дачу хабару.

Разам з Віктарам Лемяшэўскім затрымалі галоўнага бухгалтара на іншым акумулятарным прадпрыемстве — белаазёрскім заводзе «БІТ-сплаў» Святлану Лемяшэўскую, былога кіраўніка «БІТ-сплаў» Сяргея Ахрамчука і намесніка дырэктара Івана Пакіслюка, а таксама двух індывідуальных прадпрымальнікаў з Бярозы — Дзмітрыя Рудскага і Сяргея Жуковіча.

Чаму працягваецца пераслед актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва завода?

Праціўнікі заводу ля Берасця лічаць, што Лемяшэўскага маглі затрымаць, каб суцішыць пратэсты, якія трываюць амаль два гады і працягваюцца дагэтуль, нягледзячы на затрыманне Лемяшэўскага і абяцанні чыноўнікаў не запускаць завод без выканання экалагічных нарматываў.

І хоць падчас размовы з журналістамі Валеры Вакульчык не агучыў сумы хабараў, якія давалі бізнесоўцы чыноўнікам Мінпрыроды, праваабаронцам вядомы іншыя лічбы. 

Так ад пачатку пратэстаў пад адміністрацыйны пераслед па розных артыкулах патрапілі 45 чалавек. Агульная сума штрафаў на дадзены момант складае - 2228 базавых велічыняў, або 56 814 беларускіх рублёў (~ 27 тысяч долараў). Тры чалавекі за гэты час былі арыштаваныя на 5 сутак кожны - Мікалай Статкевіч, Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.

Гадавіна пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ у лічбах і фактах

25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства