viasna on patreon

Навошта Дзядок даслаў даклад аб экстрэмізме ў Вярхоўны Суд? Фота

2019 2019-09-04T16:53:59+0300 2019-10-02T13:57:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/doklas_dyadok123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў «Вясны» працягвае дамагацца выключэння з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі, вядомага ва ўсім свеце субкультурнага шыфра, які выказвае стаўленне да паліцэйскіх органаў, А**В. У гэты раз — праз Вярхоўны Суд.

doklas_dyadok123.jpg
Мікалай Дзядок з дакладам "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Фота: spring96.org

Нагадаем, экстрэмісцкай абрэвіятура была прызнаная рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска 14 снежня 2018 года. Цяпер за любое выкарыстанне А**B можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП.

Мікалай Дзядок ужо звяртаўся са скаргай у Мінскі гарадскі суд на рашэнне суда, паколькі лічыць, што яно непасрэдна закранае ягоныя правы. Як адзначае юрыст "Вясны" Аляксей Лойка, гэта вынікае з таго, што суд кожны раз пры прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Дзядка па арт. 17.11 КаАП выносіў пастанову, спасылаючыся на першае рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. Дарэчы, на дадзены момант Мікалай чакае сёмы суд за распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці. Нягледзячы на ​​гэта, Мінгарсуд палічыў, што Дзядок не з'яўляецца зацікаўленай асобай і вярнуў скаргу без яе разгляду. Юрыст "Вясны" расцэньвае гэта як абмежаванне права на судовую абарону, гарантаванага Канстытуцыяй.

У аналітычным дакладзе праваабарончых арганізацый Беларусі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» адзначаецца, што працэс прызнання інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі абцяжарвае абарону правоў і свабод, а нацыянальнае працэсуальнае заканадаўства не ўтрымлівае эфектыўных інструментаў для гэтага. Атрымліваецца, што абскардзіць рашэнне суда ў такім выпадку практычна нерэальна.

Дзядок у скарзе просіць прынесці ў прэзідыум Мінскага гарадскога суда пратэст у парадку нагляду на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім А**B быў прызнаны экстрэмісцкім.

Акрамя скаргі Мікалай Дзядок адправіў яшчэ і даклад праваабаронцаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму, у якім, акрамя аналізу беларускага заканадаўства з пункту гледжання яго адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, утрымліваюцца канкрэтныя рэкамендацыі Вярхоўнаму Суду, накіраваныя на рэальнае паляпшэнне сітуацыі з абаронай правоў грамадзян нашай краіны.

«Акрамя ўсяго іншага, праваабаронцы парэкамендавалі Вярхоўнаму Суду абагульніць практыку прымянення заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і прыняць пастанову Пленума аб практыцы судовага разгляду дадзенай катэгорыі спраў. Такім чынам праваабаронцы не толькі пазначаюць праблему, але і спрабуюць яе ўсімі даступнымі сродкамі вынесці на парадак дня. Ці адгукнуцца суддзі — рашэнне за імі», — каментуе сітуацыю Аляксей Лойка.

doklas_dyadok2.jpg
Мікалай Дзядок з дакладам "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Фота: spring96.org

Адправілі даклад, бо нашыя суддзі, па-першае, робяць выгляд, што не ведаюць аб існаванні міжнароднага права, па-другое, забываюцца на тое што закон мусіць ахоўваць правы людзей, а не ўладныя інстытуты. У праваабаронцаў жа погляд на закон і права моцна адрозніваецца, прытым у лепшы бок. Таму няхай суддзі чытаюць гэты даклад і адукоўваюцца”, — дадае Мікалай Дзядок.

Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім?

Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства