viasna on patreon

У Брэсце актывістаў масава выклікаюць у міліцыю і пракуратуру

2019 2019-09-05T17:33:37+0300 2019-09-05T19:47:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-zatrymanne-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Напярэдадні візіта Аляксандра Лукашэнкі шэраг моладзевых, эка і грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы на пятніцу шостага верасня ў міліцыю, Пракуратуру ці Следчы камітэт, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Чатырох моладзевых актывістаў выклікалі на раніцу ў розныя аддзелы берасцейскай міліцыі. Верагодна іх хочуць апытаць адносна пікета супраць закону "Аб адтэрміноўках", які прайшоў у Брэсце ў жніўні. 

Праціўніка будовы акумулятарнага завода Зміцера Бекалюка выклікалі ў Следчы камітэт. Блогера Сяргея Пятрухіна выклікаюць ў міліцыю ў Пінск быццам бы дзеля разбіральніцтва па ягонай скарзе. Блогера Аляксандра Кабанава запрашаюць у пракуратуру ў Бярозе па месцы жыхарства. Абодвух выклікаюць на 11:00. 

Ёсць меркаванне, што актывістаў і блогераў не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 1000-годдзе горада.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства