viasna on patreon

FIDH: Рэпрэсіі не спыняюць прадэмакратычную моладзь у Расіі

2019 2019-09-10T16:13:21+0300 2019-09-10T16:13:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2019_moscow_protests.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Уладзь Докшын, "Новая Газета"

Фота Уладзь Докшын, "Новая Газета"

“Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Масквы, каб падтрымаць незалежных кандыдатаў на выбарах ў гарадскую думу, якія адбыліся 8 верасня. Непрапарцыйная рэакцыя — грубая сіла і судовы пераслед — з боку Нацыянальнай гвардыі і паліцыі для падаўлення гэтага выбуху грамадзянскай актыўнасці выдае страх палітычнага істэблішменту”,  — гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), дзе таксама адзначаецца “высокі ўзровень удзелу моладзі” як “тэндэнцыя ўзмацнення палітычнай актыўнасці сярод маладога пакалення”.

“Улады лічаць, што правамі можна карыстацца толькі з дазволу адміністрацыі. Кожны, хто лічыць інакш, успрымаецца як праціўнік і пагроза”, — кажа Ян Рачынскі, сябар праўлення расійскага праваабарончага НДА “Мемарыял”, які прысутнічаў на мітынгах.

Сілавыя ведамствы адказалі на гэтую пагрозу збіццём дзясяткаў мірных дэманстрантаў і адвольным затрыманнем тысяч людзей, у тым ліку непаўналетніх, журналістаў і нават мінакоў. Затрыманыя ўдзельнікі акцыі сталі ахвярамі жорсткага абыходжання, пасля чаго былі прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. З пачатку пратэстаў 14 ліпеня ўлады затрымалі амаль 3 000 мірных пратэстоўцаў і распачалі дзясяткі адміністрацыйных і некалькіх крымінальных справаў, у тым ліку так званую “маскоўскую справу”, у межах якой былі прад’яўленыя абвінавачанні чатырнаццаці (у асноўным, маладым) асобам за арганізацыю “масавых беспарадкаў”.

Паводле FIDH, “жорсткая рэакцыя ўладаў дэманструе кволасць рэжыму”. Тым не менш, рэпрэсіі не спыняюць многіх ўдзельнікаў акцый, у тым ліку студэнтаў і моладзь. Яны сталі “больш арганізаванымі і палітычна актыўнымі”, кажуць аўтары даклада.

FIDH заклікае расійскія ўлады вызваліць усіх мірных пратэстоўцаў і зняць усе абвінавачанні супраць іх, а таксама расследаваць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых ва ўжыванні празмернай сілы.

«Мемарыял» прызнаў палітвязнямі дзевяць абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Маскве

Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", паводле міжнароднага кіраўніцтву па вызначэнні паняцця "палітычны вязень", лічыць Данілу Бяглеца, Айдара Губайдуліна, Ягора Жукава, Кірыла Жукава, Яўгена Каваленку, Аляксея Міняйлу, Івана Падкапаева, Самаріддзіна Раджабава і Сяргея Фаміна палітвязнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства