viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-09-17T11:13:44+0300 2019-09-18T15:18:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Каментар: Zolki band, музычны гурт з Берасця, прысвяціў адну з песень свайго новага альбома (і кліп да яе)  пратэстоўцам супраць АКБ.  “Гэта смелыя людзі, а дабро заўсёды перамагае зло”,— кажа Раман, фронтмэн гурта.

Падзея: Грамадзянскі іск менскага доктара Дзмітрыя Серады аб выплаце матэрыяльнай кампенсацыі з-за яго збіцця амапаўцамі і міліцыянтамі нарэшце задаволены. У выніку дзяржаўная казна павінна сплаціць яму 2886 рублёў. Сам Дзмітры ўзрадаваны рашэннем суда, але праваабаронца Павел Сапелка, які вёў яго справу тры гады, падкрэслівае, што да крымінальнай адказнасці ніхто яшчэ так і не быў прыцягнуты.

Асоба: Віталь Трыгубаў, актывіст “Маладога фронту”, распавядзе, як быў прыцягнуты да адказнасці за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве за роварны прабег.

Па-за межамі: У Сараева прайшоў першы ў жыцці краіны Прайд, ці парад роўнасці. Боснія і Герцагавіна — апошняя краіна на Балканах, якая дазволіла яго правядзенне. Пра тое, як прайшоў Прайд, што гэта азначала для яго арганізатараў і ці магчымы падобны мірны сход у Беларусі, распавядзе праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч, якая яго наведала.

Час выбараў: Незалежныя назіральнікі па ўсёй краіне не могуць трапіць  на семінары па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў для тэрытарыяльнай і акруговых выбарчых выбарчых камісіяў. Сярод іх — і Раман Юргель з Гародні.

У музычных паўзах — песні з новага альбому гурта Zolki band.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2019-09-17_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства