viasna on patreon

На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ Аўдыё

2019 2019-09-17T13:11:14+0300 2019-09-20T13:25:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivacevichi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ПК № 22 «Воўчыя норы»

ПК № 22 «Воўчыя норы»

Праваабаронцам “Вясны” 17 верасня перадалі аўдыёзапіс размовы з супрацоўніцай папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, што ў Івацэвічскім раёне.

Па тэлефоне прадстаўніца Руху “Маці-328” хацела паразмаўляць з кіраўніцтвам калоніі па тэрміновым і важным пытанні.  Справа ў тым, што ў аднаго з асуджаных з 8 атраду Максіма Чашчэні памёрла маці, таму жанчына хадайнічала, каб зняволенаму прадставілі магчымасць пабыць на пахаванні і развітацца з маці. Няхай пад канвоем, няхай на некалькі гадзін.

Слухаўку падняла спецыялістка ПК-22 Махневіч і пачуўшы просьбу жанчыны - доўга рагатала ў адказ.

 

“Гэта проста абуральная жахлівая карціна! Я з такім кашмарам яшчэ не сутыкалася. Яна мяне патрэсла! Я хацела ёй адказаць, каб на яе пахаванні таксама смяяліся ... але спыніла мяне нешта” – абураная цынізмам супрацоўніцы калоніі пракаментавала тэлефонны званок прадстаўніца Руху “Маці-328”.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства