viasna on patreon

Затрыманаму ў Беларусі таджыцкаму апазіцыянеру пагражае экстрадыцыя

2019 2019-09-27T11:18:46+0300 2019-09-30T15:38:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/farhod_adynaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Як піша "Радыё Свабода", у Беларусі затрымалі таджыцкага апазіцыйнага актывіста Фархода Адынаева. Пра гэта таджыцкай службе Радыё Свабода паведаміла беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta.

Паводле звестак праваабаронцаў, Адынаева затрымалі на запыт уладаў Таджыкістану, Мінск можа перадаць яго Душанбэ. Таджыкскія ўлады пакуль не каментуюць затрыманне Адынаева.

Юрыстка арганізацыі Human Constanta Наста Лойка паведаміла, што Адынаева затрымалі 25 верасня на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле яе, улады Таджыкістану абвясцілі Адынаева ў вышук па падазрэнні ў дачыненні да забароненай у краіне арганізацыі. 42-гадовы апазыцыйны актывіст быў сябрам Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістану, дзейнасць якой забаранілі ў 2015 годзе.

lojka-mini

«Вядома, што Беларусь разглядае пытанне аб экстрадыцыі Адынаева ў Таджыкістан. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары Смаргоні Гарадзенскай вобласці. Мы адсочваем гэтую справу і спрабуем абараніць ягоныя правы, каб яго не катавалі. Мы занепакоеныя тым, каб яго не адправілі ў Расею. Таджыкістан з'яўляецца сябрам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і, магчыма, зможа ініцыяваць экстрадыцыю Адынаева. А гэта вялікая пагроза для апазыцыянера. Для нас вельмі важна, каб ён не ўтрымліваўся ва ўмовах, дзе ягоныя правы былі б парушаныя», — сказала Наста Лойка.

У 2013 годзе на працягу некалькіх месяцаў Адынаеў кіраваў у Маскве таджыцкім апазыцыйным тэлеканалам «Сафо ТВ». У тым жа годзе расійскія ўлады закрылі тэлеканал. Прадстаўнікі Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістану, якія пражываюць у выгнанні за мяжой, паведамілі, што Адынаеў нядаўна атрымаў польскую візу і планаваў прыняць удзел у канферэнцыі АБСЭ ў Варшаве па правах чалавека.

Партыя ісламскага адраджэння Таджыкістану была зарэгістраваная ў 1997 годзе пасля заканчэння грамадзянскай вайны, у 2015 годзе яе закрылі. Вярхоўны суд Таджыкістану абвінаваціў партыю ў арганізацыі бунту і ў верасні 2015 году забараніў яе дзейнасьць. Кіраўніцтва партыі лічыць гэтыя абвінавачванні беспадстаўнымі.

Нагадаем, лістападзе 2018 году ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» беларускія праваахоўнікі затрымалі былога таджыцкага футбаліста Парвіза Турсунава, якому ў Таджыкістане прад’явілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзейнасьці экстрэмісцкай групы» і абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Ён ехаў з сям'ёй праз Беларусь у Еўропу, дзе меркаваў прасіць прыстанішча.

Больш за два месяцы Турсунава трымалі спачатку ў СІЗА на Валадарцы ў Мінску, потым у ізалятары на Акрэсціна. За гэты час Таджыкістан накіраваў у Беларусь запыт на дэпартацыю, а сам Турсунаў, у сваю чаргу, папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку. Урэшце пракуратура Беларусі палічыла, што прычын перадаваць былога футбаліста Таджыкістану няма. 28 лістапада Парвіза Турсунава выслалі з Беларусі ў Кіеў.

У мінулым Парвіз Турсунаў быў прафэсійным футбалістам, выступаў у якасці абаронцы таджыцкай футбольнай каманды «Хайр» з гораду Вахдат. Таджыцкія СМІ паведамлялі ў красавіку 2011 году, што галоўны трэнер «Хайра» запатрабаваў ад Турсунава згаліць бараду. Прычынай назваў тое, што «праваахоўныя органы не хочуць бачыць футбаліста на полі з доўгай барадой, як у мулы». Калі Турсунаў адмовіўся згаліць бараду, ён быў адлічаны з каманды і з'ехаў з краіны.

«Пайшоў прэч!», ці Што такое высылка, дэпартацыя, экстрадыцыя?

У чарговым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, у чым розніца паміж высылкай, дэпартацыяй і экстрадыцыяй, а таксама, што рабіць, калі вас ці вашых блізкіх больш не хочуць бачыць у краіне.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства