viasna on patreon

Справа аб экстрэмізме: Наступны крок — Камітэт па правах чалавека ААН

2019 2019-10-02T14:42:21+0300 2019-10-06T16:08:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/doklas_dyadok123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” і актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок працягваюць дамагацца выключэння з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі, вядомага ва ўсім свеце субкультурнага шыфра, які выказвае стаўленне да паліцэйскіх органаў, А**В.

Гаворка ідзе пра рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска 2018 года, якім і быў прызнаны А**В экстрэмісцкім. Менавіта яго абскарджваюць праваабаронцы. Аднак, як апынулася, на нацыянальныям судовым узроўні гэта зрабіць немагчыма. 16 верасня Вярхоўны Суд, як і ніжэйстаячыя суды, вярнуў скаргу без разгляду. Гэта была апошняя судовая інстанцыя. Беларускія суды занялі пазіцыю, што Мікола Дзядок не з'яўляецца зацікаўленай асобай па гэтай справе, і ягоныя правы і законныя інтарэсы не закранаюцца. На гэтай падставе суды вярталі скаргі актывісту без разгляду.

Сапраўды, не кожны чалавек можа абскардзіць рашэнне суда аб прызнанні матэрыялу экстрэмісцкім. Са скаргай у суд можа звярнуцца толькі тая асоба, якая з'яўляецца зацікаўленай і чые правы і інтарэсы гэтым судовым рашэннем былі закранутыя. Такая працэдура значна ўскладняе выключэнне матэрыялаў з Рэспубліканскага спісу.

Аднак, на думку юрыста “Вясны” Аляксея Лойкі, гэтым рашэннем непасрэдна закранаюцца правы Дзядка, ініцыятара флэшмобу #яэкстрэміст. Гэта вынікае з таго, што суд кожны раз пры прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Дзядка па арт. 17.11 КаАП выносіў пастанову, спасылаючыся на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Наступны крок, як паведамляе Лойка, гэта падача індывідуальнага звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН па парушэнні свабоды выказвання Міколы Дзядка беларускімі ўладамі:

"Адказ Вярхоўнага суда будзе выкарыстаны пры падачы паведамлення ў КПЧ ААН ад імя Дзядка па прыцягненні яго да адказнасці за А**В па артыкуле 17.11 КаАП".

Дарэчы, апошні раз са сваёй скаргай Мікалай Дзядок адправіў яшчэ і даклад праваабаронцаў «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека», у якім, акрамя аналізу беларускага заканадаўства з пункту гледжання яго адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, утрымліваюцца канкрэтныя рэкамендацыі Вярхоўнаму Суду, накіраваныя на рэальнае паляпшэнне сітуацыі з абаронай правоў грамадзян нашай краіны.

Суддзі Вярхоўнага суда вярнулі яго разам са скаргай, якую пакінулі без разгляду. Цікава, даклад праваабаронцаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму яны таксама пакінулі без разгляду?

Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім?

Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства