viasna on patreon

“Я забіў сваю жонку і яе палюбоўніка”. Невядомыя тэрарызуюць сям’ю блогера Андрэя Павука

2019 2019-10-07T07:43:29+0300 2019-10-07T07:43:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pavuk-sud-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: ГА "БАЖ".

Андрэй Павук. Фота: ГА "БАЖ".

Позна ўвечары 4 кастрычніка блогер Андрэй Павук выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамленне пра званок з міліцыі, падчас якога дзяжурны міліцыянт сказаў што на пульт міліцыі 102 патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся Андрэем Павуком і заявіў што ён забіў сваю жонку і я яе палюбоўніка.

“Я запісаў гэтае паведамленне нібыта ад майго імя. Нейкая п’яная ці з добрымі акторскімі задаткамі асоба назвалася маім імем, указала наш з жонкай хатні адрас і паведаміла пра забойства. Голас нізкі, язык заплятаўся. Мяркую, што гэта зрабілі тыя ж самыя рэжысёры, што раней ад майго імя дасылалі ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага суда. Трывожна і непрыемна”, –  расказаў Андрэй Павук сайту baj.by.

Вольга Павук сама патэлефанавала ў міліцыю і заявіла што супраць яе і Андрэя Павука адбылася правакацыя.

Пазней на канале “Рудабельская Паказуха”, які вядзе Андрэй Павук, быў размешчаны ролік, у якім блогер звяртаецца да старшыні райвыканкама з заклікам разабрацца з ціскам на грамадскага актывіста.

Пятага кастрычніка Вольга Павук склала заяву ў міліцыю, якая адразу сказала што злоўмысніка наўрадці ўдасца знайсці, праз тое, што тэхніка не зафіксавала дакладны нумар з якога паступіў званок.

“У маёй заяве выказана патрабаванне з трох пунктаў. Па-першае, знайсці зламысніка. Высветліць матывацыю яго тэлефанавання, а таксама ўстанавіць алгарытм выкарыстання тэлефона мужа для супрацьпраўных і небяспечных гульняў”, – сказала службе маніторынгу ГА “БАЖ” Вольга Павук.

«Гэта мярзотная правакацыя яскрава сведчыць пра тое, у якіх умовах неверагоднага псіхалагічнага ціску прыходзіцца працаваць смелым і рашучым людзям, якія выкрываюць хібы ўлады, вольна карыстаюцца сваімі правамі на распаўсюд інфармацыі і распавядаюць людзям пра рэальны стан рэчаў у сваім рэгіёне. Рэгіянальнаяе аддзяленне праваабарончага цэнтра “Вясна” увесь час падтрымлівае Андрэя і Вольгу Павук. Хачу сказаць што такая ганебная практыка прэсінга грамадскіх актывістаў, нажаль, не ўнікальная. Спецслужбы актывізуюцца падчас выбарчых кампаній, бо ім трэба адпрацоўваць бюджэты выдаткаваныя на іх працу. Тыя самыя бюджэты, якія б маглі быць выдаткаваныя на медыцыну, з якой вялікія праблемы ў Рудабелцы, дзе жывуць Андрэй і Вольга», - пракаментаваў "Гомельскай Вясне" сітуацыю кіраўнік рэгіянальнага аддзялення ПЦ “Вясна” Андрэй Стрыжак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства