viasna on patreon

У Мінску не дазволілі Дэманстрацыю супраць хатняга гвалту

2019 2019-10-08T11:33:19+0300 2019-10-08T11:33:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/woman_platform.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калаж: womenplatform.net

Калаж: womenplatform.net

Як паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку "Маршыруй, дзетка!", 7 кастрычніка актывістак ініцыятыўнай групы Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні дэманстрацыі ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту. Прычынай адмовы было названа "неадпаведнасць звароту некалькім пунктам Закона аб масавых мерапрыемствах".

"Так як ліста ў нас яшчэ няма на руках, мы не можам паведаміць падрабязнасці, але на працягу некалькіх дзён усе даведаемся. Аб нашых планах на будучыню мы хутка паведамім. Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас, і не забывайце падпісваць петыцыю і распаўсюджваць інфармацыю",пішуць актывісткі "Маршыруй, дзетка!"

Заяву ў Мінгарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі ў цэнтры Мінска было пададзена 12 верасня. Правядзенне мірнага сходу было запланавана на сярэдзіну кастрычніка. Мэтай дэманстрацыі было заяўлена выказванне меркавання аб праблеме хатняга гвалту ў Беларусі, а таксама падтрымка прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства