viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-10-15T14:32:02+0300 2019-10-18T11:57:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Падзея: Беларускі ПЭН-цэнтр далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання і правёў імпрэзу “Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі, паэт Сяржук Сыс і літаратуразнаўца Паліна Сцепаненка правялі дыскусію, якую мадэраваў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. А завяршыў імпрэзу акустычны выступ фронтмэна гурта :B:N Алеся Лютыча

Апытанка: Амбасадары розных еўрапейскіх краін у Беларусі - Дзідзье Канес (Францыя), Клод Альтэрмат (Швейцарская канфедерацыя) ды Крысціна Юханесан (Швецыя) выказваюцца ў падтрымку адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Асоба: Алесь Бяляцкі распавядзе пра тое, што ён пабачыў у мінскім СІЗА №1 на Валадарцы - а гэта менавіта тое месца, дзе ў Беларусі выконваюць смяротныя прысуды.

Каментар эксперта: Працяг размовы з праваабаронцам Алесем Яўсеенкам пра становішча беларускіх ромаў: іх адносіны з міліцыяй, праблемы з рэгістрацыяй, адукацыяй і медыцынай.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2019-10-15_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства