viasna on patreon

У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам

2019 2019-10-17T10:45:00+0300 2019-10-17T11:07:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka-gif.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Малюнак ПЦ "Вясна".

Зміцер Паліенка. Малюнак ПЦ "Вясна".

Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International  напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.

«Суд над Дзмітрыем Паліенкам працягвае скрупулёзна задакументаваць гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ», - заявіла Айша Юнг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty International па Беларусі.

«Нягледзячы на ​​пастаянныя пераследы і адбыццё двух гадоў у калоніі за мірны пратэст Дзмітрый Паліенка працягнуў сваю актывісцкую дзейнасць. Відавочна, гэта і з'яўляецца прычынай, па якой беларускія ўлады пераследуюць яго, вылучыўшы новы набор крымінальных абвінавачванняў. Amnesty International разгледзела яго справу і прыйшла да высновы, што па крайняй меры тры абвінавачанні ў дачыненні да яго з'яўляюцца незаконнымі і павінны быць неадкладна знятыя», - дадала яна.

«Беларускія ўлады абавязаны даказаць, што абвінавачванні па чацвёртаму пунку абвінавачвання ў злосным хуліганстве з'яўляюцца абгрунтаванымі і што віна Дзмітрыя Паліенка даказаная па-за ўсякім разумным сумневам. Пакуль што іх рашэнне правесці працэс за зачыненымі дзвярыма выклікае сур'ёзныя пытанні адносна рэальнай матывацыі гэтага абвінавачвання», - падкрэсліла Юнг.

Дзмітрый Паліенка, раней несправядліва асуджаны за «прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады» і вызваліўся толькі ў кастрычніку 2018 года, быў ізноў арыштаваны 20 сакавіка 2019 года па падазрэнні ў «злосным хуліганстве» пасля інцыдэнту, падчас якога ён нібыта пырснуў з балончыка са слёзацечным газам мужчыне, які зрабіў яму заўвагу. Сам Паліенка сцвярджаў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны.

Пасля супраць яго было вылучана яшчэ тры крымінальныя абвінавачванні: у «абразе прадстаўніка ўлады», у «распальванні расавай, этнічнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці ці варожасці» і ў «апаганенні будынкаў і нанясенні ўрону маёмасці» - гэтыя абвінавачванні звязаныя са зробленым нібыта ім графіці «Менты забіваюць людзей». Amnesty International лічыць, што гэтыя абвінавачванні звязаныя выключна з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў і ўкладваюцца ў гісторыю пераследаў, з якімі Паліенку сутыкаецца ўжо шмат гадоў.


Праваабарончая супольнасць Беларусі ў сумеснай заяве таксама патрабуе адкрытага судовага разбіральніцтва крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі з  забеспячэннем прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства