viasna on patreon

Азімжан Аскараў выступіў са зваротам ва УВКПЧ ААН, Еўрасаюз і Цэнтр АБСЕ ў КР

2019 2019-10-22T16:51:03+0300 2019-10-22T16:51:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/askarau-fidh.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

Як паведамляе Радыё Свабода ў Кыргызстане, асуджаны на пажыццёвы тэрмін зняволення праваабаронца Азімжан Аскараў напісаў адкрыты зварот рэгіянальнаму прадстаўніку Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Кыргызстане, Цэнтру АБСЕ ў Бішкеку. Ліст распаўсюдзіў старшыня праўлення грамадскага фонду Voice of Freedom Абдумамун Мамараімаў.

Аскараў скардзіцца на неправамерныя дзеянні Н. А. Труспекава, начальніка папраўчай калоніі №19 – абмежаванні ў спатканнях, незаконнае вызначэнне ў штрафны ізалятар, ігнараванне патрабаванняў аб выплаце пенсіі, гарантаванай зняволеным законам. Праваабаронца адзначыў, што парушаюцца не толькі яго правы, але і іншых зняволеных.

«Калі сусветная супольнасць заклікае ўлады Кыргызстана выканаць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН і патрабуе майго неадкладнага вызвалення, начальнік ПК-19 здзекуецца з мяне, перашкаджае спатканням з членамі маёй сям'і», - паведаміў Аскараў.

Ён таксама адзначыў, што асуджаныя па чэрвеньскім падзеям чакаюць ад УВКПЧ ААН і іншых міжнародных арганізацый вызначэння ступені незалежнасці суддзяў і адвакатаў па гэтай справе і правядзенне незалежнага расследавання скаргаў на прымяненне катаванняў у дачыненні да асуджаных па чэрвеньскім падзеям, у тым ліку ў дачыненні да самога Аскарава.

Нагадаем, Азімжан Аскараў жыў у Базар-Каргонскім раёне Джалал-Абадскай вобласці і займаўся праваабарончай дзейнасцю. Пасля чэрвеньскіх падзеяў 2010 года быў затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі беспарадкаў і саўдзеле ў забойстве супрацоўніка міліцыі. Рашэннем судоў ўсіх інстанцый ён быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

У красавіку 2016 года Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў улады Кыргызстана перагледзець справу праваабаронцы. Сваё рашэнне камітэт абгрунтаваў незаконным затрыманнем, ужываннем катаванняў і ўтрыманнем Азімжана Аскарава ў цяжкіх умовах. Кыргызстанскі суд перагледзеў справу па новых абставінах, але пакінуў прысуд без зменаў.

30 ліпеня 2019 года яго справа была перагледжана ў сувязі з дэкрыміналізацыяй крымінальнага заканадаўства - з пачатку года ў Кыргызстане ўступілі ў сілу новыя Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, якія прадугледжваюць змякчэнне пакарання і гуманізацыю крымінальнага заканадаўства. Сам Аскараў удзелу ў пасяджэнні не прымаў. Адвакаты заявілі аб невінаватасці Аскарава, а таксама пра тое, што ягонае здароўе моцна пагоршылася. Чуйскі абласны суд адмовіў у вызваленні праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства