viasna on patreon

Па справе аб псаванні і знішчэнні маёмасці затрыманы двое актывістаў анархісцкага руху Дапоўнена

2019 2019-10-25T16:00:00+0300 2019-10-25T16:16:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Емельянаў і Іван Камар. Фотакалаж.

Мікіта Емельянаў і Іван Камар. Фотакалаж.

Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра новыя затрыманні актывістаў анархісцкага руху. 20 кастрычніка былі арыштаваныя Мікіта Емельянаў і Іван Камар. У іх дамах былі праведзеныя ператрусы, паведамляе суполка dissident.by ў фэйсбуку.

"Новы Час" піша, што на дадзены момант маладыя людзі знаходзяцца ў СІЗА-1 г. Мінска. Інфармацыя пра прычыны затрымання высвятляецца.

Па словах актывіста Вячкі Касінерава, гэтае затрыманне — працяг рэпрэсій у дачыненні да анархічнага руху.

"У дадзеным выпадку карныя органы выкарыстоўваюць заляпаны фарбай суд і атаку на СІЗА №1 "Валадарку" (тыдні 2-3 таму ў яе нешта кінулі) як нагоду для ператрусаў і арыштаў нашых таварышаў. За апошнія 2 месяцы — гэта ўжо чацвертая крымінальная справа ў дачыненні да анархістаў (уключаючы Паліенку)", — кажа Касінераў.

На пытанне, чаму пра затрыманне стала вядома толькі сёння, актывіст адказвае, што ўсё адбылося вельмі хутка, пасля затрымання хлопцы знаходзіліся ў ізаляцыі. 

"Акрамя таго, празмерна варожае стаўленне розных сілавікоў да анархістаў вымушае шматлікіх сяброў руху быць зачыненымі ў сваёй дзейнасці і камунікацыях. Заўтра пачнуць  працаваць адвакаты і мы будзем ведаць, у чым дакладна іх вінавацяць".

Нагадаем, Іванам Камаром раней ужо цікавілася міліцыя. У прыватнасці, увесну 2018 года ў яго кватэры быў праведзены ператрус, падставай якога стаў нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.

Як пазней стала вядома праваабаронцам, абодва хлопца затрыманы ў межах крымінальнай справы па артыкуле 218 КК РБ - псаванне і знішчэнне маёмасці. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства