viasna on patreon

“Малюнкі з турмы”: прэзентацыя новага праекта мастака Пушкіна

2019 2019-11-12T10:50:00+0300 2019-11-12T10:10:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pushkin121003_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Пушкін. Фота: Радыё Свабода

Алесь Пушкін. Фота: Радыё Свабода

На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.

На выставе таксама будзе прэзентаваная ўнікальная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі „Беларуская турэмная літаратура”. 

“Мастацкая выстава Алеся Пушкіна і турэмны альбом малюнкаў з’яўляюцца надзвычай важным этапам барацьбы за свабоду і правы чалавека мастацкімі сродкамі", - кажа Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна".

Мастацкі альбом і выстава Алеся Пушкіна "МАЛЮНКІ З ТУРМЫ” - вынік адміністрацыйных арыштаў мастака за перформансы, праведзеныя ў Смаргоні і Мінску на знак ушанавання расстралянага кіраўніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. 

Малюнак Алеся Пушкіна, Смаргонь 2012 год

“Вось сустрэнемся цяпер, праз колькі год на выставе - і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра Мастацтва, Свабоду, Творчасць, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час”, - гаворыць Алесь Пушкін.

Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

Калі? 12 лістапада, аўторак, пачатак у 18.00,

Дзе? адукацыйная прастора Тэрыторыя правоў, вул. Ложынская 16, памяшканне 404. Ст. метро “Уручча”.

Як знайсці тэрыторыю правоў? Відэагід тут.

Уваход вольны!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства