viasna on patreon

Каго ў РАУС, а каго ў СК: ціск на блогераў перад акцыяй 8 лістапада

2019 2019-11-08T11:48:07+0300 2019-11-08T11:48:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nexta_belsat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 8 лістапада плануецца сустрэча з вядомымі блогерамі, піша belsat.eu. Паведамляецца, што на гэты дзень шмат каго з іх праваахоўнікі нечакана сталі запрашаць да сябе.

nexta_belsat.jpg
Блогер NEXTA

Гэтак, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін у каментары «Белсату» адзначыў, што яго 7 лістапала пільнаваў пад пад’ездам чалавек у цывільным – як потым высветліліся, гэта быў участковы. Але, паводле суразмоўцы, ён паспеў ускочыць на ровар і з’ехаць.

Тым не менш, а 16-ай гадзіне Сяргею Пятрухіну здолелі ўручыць позву ў РАУС на 8 лістапада на 14:00 з нагоды разбіральніцтва адносна графіці.

Ягонаму калегу Аляксандру Кабанаву з Бярозы ў гэты ж дзень трэба з’явіцца ў Следчы камітэт у межах расследавання крымінальнай справы.

Паводле блогера NEXTA, Марату Менскаму патэлефанавалі з незнаёмага нумару і настойліва параілі нікуды не хадзіць 8 лістапада.

«Вядзецца ціск псіхалагічны на блогераў, якія рыхтаваліся наведаць акцыю 8 лістапада. Улады баяцца любых, нават мірных збораў людзей», – пракаментаваў падзеі belsat.eu NEXTA.

Разам з тым Андрэй Павук з Акцябрскага паведаміў, што не заўважыў нейкая асаблівай увагі да сябе з нагоды акцыі. Але ён паведаміў, што і не збіраецца наведваць яе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства