viasna on patreon

За допіс у сацсетцы — штраф 1020 рублёў Дакумент

2019 2019-11-15T18:12:05+0300 2019-11-20T12:43:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok_miloka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

“Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі” — напісаў Мікалай Дзядок у сваім тэлеграм-канале. 11 лістапада ён даведаўся, што суд Фрунзенскага раёну вынес рашэнне пакараць яго штрафам у памеры 1020 рублёў за допіс у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, а менавіта за выкарыстаныя там “чатыры літары”.

Цікава, што гэта судзебнае паседжанне адбылося 16 верасня — амаль за месяц да таго, як Мікалай ўвогуле пра гэта даведаўся. Яму не дасылалі аніякай павесткі.

“Прапаную [міліцыі] і суду ўвогуле выключыць мяне з гэтага працэсу — хай проста абменіваюцца між сабой паперамі са скрынамі з майго ўкантакта. Навошта я ім? Лішняе звяно”, — адзначыў Мікалай Дзядок.

Як паведамляе актывіст, гэта яго ўжо пятае адміністрацыйнае пакаранне  за апошні год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства