viasna on patreon

Другая "Сустрэча свабодных людзей" адбываецца ў Мінску. Не абышлося без правакацый Фота Дапоўнена

2019 2019-11-16T18:30:00+0300 2019-11-16T20:23:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_5.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада ў 18.00 апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей прыйсці ў другі раз на "Сустрэчу свабодных людзей", правядзенне якой плануецца на плошчы Свабоды ў Мінску. Там жа ў гэты час адбываецца агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Паўднёва-Заходняй акрузе №99. 

Пікет на плошчы Свабоды ў Мінску. Фота са старонкі Алены Талстой
Пікет на плошчы Свабоды ў Мінску. Фота са старонкі Алены Талстой

Алена Талстая напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе пікет ужо распачаўся. 

Мы ўжо на плошчы Свабоды! Шаноўныя сябры, далучайцеся! Чакаем вас а 18-й гадзіне ля Менскай Ратушы. Свабодныя людзі - на плошчы Свабоды! Пляц Волі - для вольных людзей!

Alena Talstaya

Назіральнікі #ControlBY пачалі маніторынг мерапрыемства ў 17.54. Па іх падліках колькасць удзельнікаў у гэты час складала 85 чалавек. Таксама на месцы мірнага сходу прысутнічае два супрацоўніка міліцыі ў форме, два супрацоўніка ДАІ, каля 35 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы. Непадалек стаіць два мікрааўтобусы. На плошчы грае песня "Я свободен" у выкананні групы "Арыя". 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_3.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

У 18.07 пачаліся прамовы каля выбарчага пікету Алены Талстой, а ўжо праз 10 хвілін усіх ахвочых запрасілі выказацца ў "свабодны мікрафон". 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_4.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Людзі трымаюць сцягі і плакаты з рознымі надпісамі: "Беларусь - не товар, она не продается. Народная Грамада", "Пока ты спал, Лука родину продал", "Беларусь без Лукашенко как рыба без велосипеда. Народная Грамада", "Саюз з Расеяй - вайна и галеча!" ды іншыя.

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_2.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Тым часам на вуліцы Зыбіцкай праходзіць мітынг студэнтаў, арганізаваны "Моладзевым блокам". Пасля маладыя людзі збіраюцца пехатой прайсці да плошчы Свабоды і зладзіць там выніковую агітацыйную акцыю, паведамляе Радыё Свабода.

vstrecha_moladevy_block_16.11.jpg
Фота з мітынгу Радыё Свабоды

У 18.45 на плошчы Свабоды ўжо каля 100 удзельнікаў. Назіральнікі адзначаюць, што адна з удзельніц чула, што супрацоўнікі ў цывільным казалі па рацыі пра тое, што "трэба адрэзаць моладзь", якая будзе ісці з Зыбіцкай. Каля васьмі "ціхароў" пабеглі ў бок Зыбіцкай. 

Тым часам удзельнікі мітынгу вырашылі ісці з плошчы Свабоду да будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі і працягнуць "Сустрэчу свабодных людзей" там, а таксама спаліць пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Людзі ідуць у бок праспекту Незалежнасці, выкрыкваюць лозунгі: "Калгаснай дыктатуры - баста!", "Астравецкай АЭС - баста!", "Жыве Беларусь", "Фальшывым выбарам - баста!", і паляць фаеры. Удзельнікі трымаюць банэр з надпісам: "А король-то голый". 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_5.png
Прынтскрын з анлайн-трансляцыі Радыё Свабоды

Насупраць галоўнага ўваходу ў будынак МУС группа супрацоўнікаў у цывільным накінулася на людзей, якія ідуць наперадзе калоны, і спрабавала вырваць з іх рук банэр і фаеры. Таксама пацярпелі і журналісты Радыё Свабоды. 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_6.png
Прынтскрын з анлайн-трансляцыі Радыё Свабоды

Удзельнікі шэсця дайшлі да ЦВК, потым давераныя асобы і кандыдаты ў дэпутаты спалілі свае пасведчанні аб рэгістрацыі. Палітычныя актывісты робяць прамовы. У 20 гадзін арганізатары мітынга падзякавалі ўсіх, хто прыйшоў, і аб'явілі мерапрыемства скончаным. 

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 15 лістапада ў Мінску

15 лістапада ў Мінску прайшла акцыя "Сустрэча свабодных людзей" на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Свабоды.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства