viasna on patreon

Сяргей Гоўша: Ня можа быць у чыноўніка статуса недатыкальнасці. Гэта злачынства. Дакумент

2019 2019-11-21T12:33:01+0300 2019-11-21T12:54:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siargej_gousha_111.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша. Фота: racyja.com

Сяргей Гоўша. Фота: racyja.com

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуў увагу на словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў краіне створаны кадравы рэестр у колькасці 850 чалавек.

«[Гэтыя людзі] валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і абаронай, імунітэтам. Да прыкладу, без дазволу прэзідэнта іх нельга затрымліваць, арыштоўваць. Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць», –  сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку праваабаронцы, гэтыя дзеянні прэзідэнта груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

  • артыкул 7: “У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі …”;
  • артыкул 23: “Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону”.

Тым больш, што ані Канстытуцыя, ані Закон “Аб прэзідэнце РБ” не надзяляе дзяржаўнага чыноўніка імунітэтам недатыкальнасці.

“Стварэнне антыканстытуцыйнай групы ў мэтах фарміравання і атрымання ўлады, незаконнае надзяленне яе ўдзельнікаў адмысловамі паўнамоцтвамі з’яўляецца актам грубага выкарыстання ўлады ў асабістых інтарэсах”, –  заключыў Сяргей Гоўша, спаслаўшыся на арт. 426 Крымінальнага Кодэкса РБ.

З гэтымі аргументамі праваабаронца звярнуўся ў цэнтральны апарат Следчага камітэту з заявай аб правядзенні следства наконт дзеянняў А.Г. Лукашэнкі.

У адказе, які Гоўша атрымаў 19 лістапада за подпісам В. А. Жукоўскага,  гаворыцца аб тым, што ў звароце праваабаронцы няма “якіх-небудзь аб’ектыўных дадзеных”, якія б сведчылі аб  злачынстве. І таму падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверкі не маецца.

“Вашы словы неаб’ектыўныя, таму праверку праводзіць ня будзем”, –  вось што застаецца у сухім астатку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства