viasna on patreon

Стартаваў «Марафон лістоў» ад Amnesty International

2019 2019-11-25T15:55:35+0300 2019-11-25T21:42:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/writeforrights4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з пляцоўкі "Тэрыторыя правоў"

Фота з пляцоўкі "Тэрыторыя правоў"

Штогадовы "Марафон лістоў" ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.

Менавіта яны адыгралі значную ролю ў галоўных пратэстных рухах і праваабарончых кампаніях у 2019 годзе, напрыклад, у глабальным кліматычным страйку Fridays for Future (Пятніцы дзеля будучыні), якую распачала 16-гадовая шведка Грэта Тунберг, а таксама ў іншых пратэстных рухах ў многіх краінах па ўсім свеце.

"Адны маладыя людзі выступаюць за кліматычную і экалагічную справядлівасць, іншыя - змагаюцца з нераўнапраўе, беднасцю, дыскрымінацыяй і палітычнымі рэпрэсіямі, але ўсе яны сталі магутнай рухаючай сілай пераменаў і заслугоўваюць падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці", - заявіў генеральны сакратар Amnesty International Кумі Найду.

Героямі «Марафону лістоў» 2019 сталі маладыя праваабаронцы, праваабаронк і звычайныя людзі з Беларусі, Кітая, Ірана, Нігерыі, Філіпін, Мексікі і іншых краін.

Вось некаторыя героі кампаніі:

  • Эміль Астраўко – адзін з тых, хто адбывае працяглыя тэрміны турэмнага зняволення за нязначныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, у Беларусі.
  • Ясаман Ар'яні, якая кінула выклік дыскрымінацыйнаму закону аб абавязковым нашэнне хіджаба ў Іране, а цяпер мусіць правесці 16 гадоў за кратамі. Amnesty вядзе кампанію за яе неадкладнае вызваленне.
  • Іл'ясіжан Рэхеман – адзін з мільёна чалавек, у асноўным мусульманаў, якія былі гвалтоўна адарваныя ад сем'яў і змешчаныя ў сакрэтныя лагеры для інтэрнаваных асобаў у Кітаі.
  • Марынэль Убальда – маладая актывістка з Філіпін, якая патрабуе ад свайго ўраду аб'явіць надзвычайнае становішча ў сувязі са змяненнем клімату і абараніць будучыя пакаленні ад катастрафічных наступстваў глабальнага пацяплення. Яе уласны дом быў разбураны тайфунам Хаян.

Валанцёрская служба "Вясны" далучылася да кампаніі Amnesty International у падтрымку герояў "Марафону лістоў" і арганізавала куток салідарнасці на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў".

Любы жадаючы да 20 снежня можа прыйсці па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404 і падпісаць петыцыю і паштоўкі ў падтрымку герояў кампаніі.

Нагадаем, кожны снежань у рамках кампаніі людзі ва ўсім свеце адпраўляюць мільёны пасланняў у абарону і падтрымку людзей, чые правы парушаюцца. Гэта могуць быць традыцыйныя петыцыі уладам, паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі, анлайн-кампаніі і флэшмобы.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства