viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-11-26T12:15:53+0300 2019-12-04T13:15:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: Кароткатэрміновыя назіральнікі, якія ўдзельнічалі ў незалежным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы, каб абмеркаваць свой досвед. Шведская дэлегацыя, якую ўзначальвала міністэрка замежных спраў Ан Ліндэ, правяла сустрэчу з беларускімі моладзевымі арганізацыямі, у якой паўдзельнічала і Валанцёрская служба “Вясны”. 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын.

Падзея: “Не нулявы адлік” — у Мінску прайшла сустрэча актывістак жаночага руху розных "хваляў" у Беларусі, пачынаючы з 1990-х. Арганізатаркі Яўгенія Іванова і Вольга Рахманава распавядуць, чым былі адметны жаночыя ініцыятывы на працягу іх амаль што трыццацігадовай гісторыі.

Каментар: “Маршыруй дзетка”— адна з самых маладых жаночых ініцытыўных груп у Беларусі, бо утварылася у адказ на жорсткую крытыку прэзідэнтам законапраекту аб хатнім гвалце (што было год таму). Каардынатарка ініцыятывы Святлана Гатальская адкажа, чаму ў іх пакуль што не атрымаўся марш і як гэта звязана з Законам аб масавых мерапрыемствах.

Каментар эксперта: З нагоды 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці (што адзначалася 20 лістапада), паспрабуем адказаць на пытанне: з якімі бар’ерамі ў адукацыі сутыкаюцца беларускі дзеці з інваліднасцю? “Камісіі разглядаць дзіця не як асобу, а як цела з дэфектам”, — адзначае Аляксей Канстанцінаў з цэнтра “Леванія”.

Асоба: Арамаісу Міракяну прапанавалі быць зборшчыкам лазы, у той час як ён хацеў навучацца на журналіста. Усё таму, што ў хлопца  другая група інваліднасці. Пра змушанасць змагання з МРЭКамі, стандарты якіх не мяняліся з савецкіх часоў, пра стэрэатыпы ў дачыненні да людзей з інваліднасцю і іх становішча – пра ўсё гэта Арамаіс распавядзе, абапіраючыся на свой уласны досвед.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні .K (tochka K)

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2019-11-26_eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства