viasna on patreon

"Гэта трагедыя. І мы павінны прызнаць сваю адказнасць". У ЗША вызвалілі мужчын пасля 36 гадоў турмы

2019 2019-11-28T09:37:18+0300 2019-11-28T09:37:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ameryka-smiarotnae-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: bbc.com

Фота: bbc.com

У ЗША вызвалілі траіх мужчын пасля 36 гадоў турмы. Іх асудзілі пажыццёва за ілжывае абвінавачванне ў забойстве.

Пасля 36 гадоў зняволення суд вызваліў трох жыхароў амерыканскага штата Мэрыленд, асуджаных за забойства, якое яны не здзяйснялі, паведамляе polit.ru са спасылкай на BBC News.
У 1983 годзе ў Балтыморы суд прыгаварыў да пажыццёвага зняволення траіх 16-гадовых падлеткаў - Альфрэда Чэстната, Эндру Сцюарта і Рэнсама Уоткінса. Іх абвінавацілі ў забойстве стрэлам у шыю 14-гадовага Девіта Дакетта, які ішоў на заняткі ў школу. У яго таксама скралі куртку універсітэта Джорджтаўн.

Смерць Девітта атрымала шырокае асвятленне ў прэсе: гэта была першая стральба вучня са смерцю ў балтыморскай дзяржаўнай школе.

Справа была адноўленая у 2019 годзе па запыце Чэстната, які знайшоў новыя доказы невінаватасці ўсіх асуджаных. Пасля іх вызваленьня дзяржаўны абвінаваўца Балтымора Мэрылін Мосбі заявіла, што мужчыны былі асуджаныя з-за неправамерных дзеянняў паліцыі і пракуратуры.

У ходзе паўторнага расследавання высветлілася, што паліцыя праігнаравала і схавала паведамленні ад некалькіх сведак, якія даказалі віну іншага чалавека, які памёр у 2002 годзе. Цяпер усё сведкі судовага разбору, якія абвінавачвалі падлеткаў, ужо адмовіліся ад сваіх словаў.

"Я не думаю, што сёння гэта перамога, гэта трагедыя. І мы павінны прызнаць сваю адказнасць за гэта", - адзначыла Мэрылін Мосби.

Паводле яе слоў, запушчана новая праграма - «Уваскрасенне пасля вызвалення», якая будзе аказваць паслугі па рэабілітацыі нявінна асуджаных людзей, уключаючы падтрымку адукацыі, псіхічнага і фізічнага здароўя.

Паводле "Народнай Волі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства