viasna on patreon

У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку

2019 2019-12-03T11:05:23+0300 2019-12-03T11:05:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ik15-scaled.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку. Яму адмовілі ў скарачэнні тэрміна амністыі, паведамляе mspring.online. 

Мужчыну клічуць Аляксей Манкевіч. Па стане на 3 снежня ён галадае ўжо шосты дзень.

Вядома, што Аляксею каля 27 гадоў і родам ён з Жодзіна. Ён быў асуджаны за куплю марыхуаны па мінімуму ч. 3 артыкула 328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркотыкаў» (раней мінімум складаў 8 гадоў пазбаўлення волі, – заўв.рэд.).

Акрамя амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі, абвешчанай у чэрвені гэтага года, улады таксама прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, знізіўшы ніжнюю мяжу пакарання па ч.2 і ч.3 артыкула 328 на два гады: з пяці да трох гадоў па частцы 2 (незаконны з мэтай збыту абарот наркотыкаў) і з васьмі да шасці гадоў па частцы 3 (тыя ж дзеянні, учыненыя групай асоб або паўторна).

На зніжэнне тэрміну менавіта на два гады разлічваў і Манкевіч.

Аднак з невядомай прычыны суд знізіў яго пакаранне толькі на год (альбо яшчэ менш). Ніякага абгрунтавання такога рашэння асуджанаму не прад’явілі.

Раней Аляксей Манкевіч не быў злосным парушальнікам рэжыму і сур’ёзных спагнанняў не меў. Таму ў адказ ён і заявіў аб пачатку галадоўкі пратэсту, пра што прасіў паведаміць сваю маці праз іншых асуджаных.

На сёння вядома, што адміністрацыя ПК-15 у адказ адправіла нязгоднага ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і не надае інцыдэнту ніякай агалоскі. Там Аляксей Манкевіч сядзіць у камеры-адзіночцы.

Каб прымусіць яго спыніць галадоўку, адміністрацыя калоніі таксама прымае меры па арганізацыі калектыўнай адказнасці сярод іншых асуджаных.

Гэта значыць, што іншых арыштантаў, якія знаходзяцца ў бараку ўзмоцненага рэжыму (БУР) – яны ўжо лакалізаваны ад іншых асуджаных за неналежныя паводзіны – пазбаўляюць некаторых выгод на перыяд галадоўкі Манкевіча. Такім чынам, яны павінны паўплываць пратэстоўца і пераканаць яго адмовіцца ад сваіх намераў. З гэтай мэтай Манкевіча некалькі разоў пераводзілі з камеры ў камеру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства