viasna on patreon

Працягваецца інфармацыйная акцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Фота

2019 2019-12-04T08:46:05+0300 2019-12-04T08:52:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-specvypusk-2019-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, працягвае актыўна распаўсюджвацца ў розных гарадах Беларусі.

На мінулым тыдні праваабаронцы і валанцёры раздавалі спецвыпуск жыхарам Мінска, Гародні, Магілёва, Берасця, Светлагорска, Баранавіч. Інфармацыйная акцыя працягваецца ў іншых месцах.

Гомель.

3 снежня гомельскія праваабаронцы ПЦ “Вясна” Андрэй Стрыжак, Марыя Тарасенка і Леанід Судаленка распаўсюдзілі адзін з апошніх спецвыпускаў газеты “Народная Воля”, прысвечанага аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Леанід Судаленка, Марыя Тарасенка і Андрэй Стрыжак падчас распаўсюду газеты.
Леанід Судаленка, Марыя Тарасенка і Андрэй Стрыжак падчас распаўсюду газеты.

Як паведамляе “Гомельская вясна”, падчас раздачы газет на рынку "Прудкоўскі" нечакана адбылася сустрэча з экс-кандыдатам у дэпутаты, фермерам Юрыем Ганцэвічам, які вядомы тым, што падчас перадвыбарчай агітацыі на свае пікеты прыводзіў карову і казу. Фермер казаў, што вырашыў перасесці з трактара ў дэпутацкае крэсла з-за несправядлівасці дзяржавы.

gomel-specvypusk-2019-1.jpg
Леанід Судаленка з экс-кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе №31 Юрыем Ганцэвічам

Узяўшы газету, ён заявіў, што па яго выбарчай акрузе выбары не адбыліся, а яўка выбаршчыкаў была сфальсіфікавана.

Мазыр.

А вось праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Целепуну давялося пачуць пытанні, кшталту, «А ў мяне праблемаў з-за такой газеты не будзе?». Ён разам з валанцёрамі раздаваў асобнікі газеты з бесстароннай інфармацыяй пра выбары каля двух асноўных мазырскіх рынкаў.

«Людзі з аднаго боку асцерагаюцца, але з іншага самі просяць даць ім газету. Яны адчуваюць, што тое, што паказваюць па афіцыйным тэлебачанні і друкуюць у дзяржаўных газетах не выклікае даверу. І важна, каб як маа болей людзей разумелі тое, як адбываюцца ў нас так званыя выбары. Я сам быў назіральнікам і пры акруговай выбарчай камісіі, і непасрэдна на ўчастку. Напісаў у камісіі розных узроўняў некалькі скаргаў паводле фактаў парушэнняў выбарчага заканадаўства, але камісіі не прызналі аніводную. А пракуратура Мазырскага раёна, куды я паскардзіўся ў выніку, не стала рабіць сваю справу і пераслала мае скаргі зноў такі ў выбарчыя камісіі. Дамагчыся праўды немагчыма», – распавёў "Палескай вясне" праваабаронца.

Бяроза.

Бярозаўскія праваабаронцы чарговы раз нагадалі пра махлярствы падчас выбараў, гэтым разам – у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, раздаючы спецвыпуск „Народнай Волі” у Бярозе і Бярозаўскім раёне.

На старонках незалежнай газеты назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” сведчаць пра бессаромныя і татальныя фальсіфікацыі, распавядае  “Беларускаму Радыё Рацыя” сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Некаторыя людзі выказваліся, за каго яны галасавалі. Як гэта так, што гэтыя аказаліся абранымі, за каторых, як яны лічаць, ніхто не галасаваў. Частка людзей адмаўлялася браць газету. І тут жа так, як адзін – другі ўзяў, то той, што адмовіўся, просіць ужо даць і яму. 

Паводле праваабаронцаў, 600 экзэмпляраў спецвыпуску “Народнай Волі” разляцеліся як гарачыя піражкі, нягледзячы, што людзі і так не вераць у выбары, а многія ігнаруюць іх.

biaroza-specbypusk-2019-2.jpg
Сяржук Русецкі за распаўсюдам "Народнай Волі"

Смаргонь.

Першы дзень зімы тут адзначыўся распаўсюдам сярод жыхароў прыватнага сектара і інтэрнатаў асобнікаў газеты "Народная воля". Выданне ўтрымлівае адмысловую старонку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", у якой падводзяцца вынікі назірання за прайшоўшай так званай "выбарчай кампаніяй".

Газета таксама паведамляе, што прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый у Смаргонскай выбарчай акрузе Ірына Вештард і Іван Крук "атрымалі" адпаведна 10,15% і 3,44% галасоў выбаршчыкаў.

Спецвыпуск газеты быў падрыхтаваны кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, у якім назіральнікі ды аналітыкі звярнулі ўвагу на галоўныя праблемы і недахопы, выяўленыя падчас апошніх выбараў. Гэта фарміраванне участковых і акружных выбарчых камісій, датэрміновае галасаванне, шматлікія факты цэнзуравання выступаў кандадатаў і непасрэдна падлік галасоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства