viasna on patreon

Міліцыя адмаўляецца ўзбуджаць крымінальную справу супраць сябраў выбарчай камісіі

2019 2019-12-04T12:55:46+0300 2019-12-04T13:15:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/loiko_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксею Лойку адказалі з упраўлення УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска, куды ён звяртаўся, каб тыя правялі праверку па факту прымянення да яго фізічнай сілы чальцоў выбарчай камісіі на сустрэчы праўладнай кандыдаткі. “Па выніках правядзення праверкі парушэнняў дзеючага заканадаўства выяўлена не было”, — пазначана ў адказе.

Што здарылася?

Назіральнік кампаніі Аляксей Лойка хацеў 24 кастрычніка папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 г. Мінска. Гэта быў самы разгар агітацый выбарчай кампаніі. Нягледзячы на тое, што сустрэча анансавалася як закрытая, Лянчэўская асабіста дазволіла назіральніку прысутнічаць на ёй.

Аднак, калі назіральнік прыйшоў у школу №157, дырэктарка Святлана Скроцкая настойліва вырашыла, што яму не варта прысутнічаць на гэтай сустрэчы і пачала выштурхоўваць назіральніка з хола школы. На дапамогу ёй прыйшоў настаўнік гісторыі Сяргей Юдзінец, які сілай выпіхнуў Аляксея Лойку са школы. Ён з'яўляецца сябрам участковай выбарчай камісіі №387. Прадстаўніцтва школы вырашыла, што гэта рэжымны аб'ект і мае права паступаць такім чынам.

Ці ўзбудзяць крымінальную справу?

Назіральнік кампаніі напісаў заяву ў УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце неправамернага прымянення фізічнай сілы да яго з боку Скроцкай і Юдзінца. У якасці доказаў ён прасіў адабраць усе відэакамеры, якія размешчаны ў фае і на першым паверсе сярэдняй школы №157. Назіральнік настойвае, каб узбудзілі крымінальную справу супраць чальцоў.

Але начальнік А. Палулех адказаў, што па выніках правядзення праверкі парушэнняў дзеючага заканадаўства выяўлена не было. Аляксей Лойка незадаволены гэтым адказам і будзе абскарджваць яго ў вышэйстаячыя інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства