viasna on patreon

Судны чацвер: разгляд спраў удзельнікаў мітынгаў і шэсцяў падчас выбарчай кампаніі Дапоўнена

2019 2019-12-05T08:08:03+0300 2019-12-05T17:04:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-centralny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна".

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы 8 і 16 лістапада. Па стане на 4 снежня праваабаронцам вядомыя, прынамсі, 8 актывістаў, судзіць якіх будуць за пратаколы правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Што папярэдне вядома пра суды і час паседжанняў на раніцу 5 снежня?

Наста Гусева, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей", які арганізаваў блогер NEXTA на плошчы Свабоды ў Мінску 8 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - Юлія Густыр.

Апытваюць сведку - супрацоўніка АМАПу Аўраменку, затым яшчэ аднаго - Бондара. Праглядаецца відэазапіс з месца падзей. Кажуць, што Гусева хадзіла па плошчы са скрыняй і выкрыквала "Жыве Беларусь!".

Суддзя абвясціла перапынак да 10-00 для вынясення пастановы па справе. Выносіцца пастанова - штраф у памеры 30 базавых велічынь.


Павел Севярынец, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - Т. Акавітая. Пастанова - штраф 50 базавых велічынь. 

sever_sud0512.jpg
Павел Севярынец на судзе. Фота з facebook

Пасля суда Паўла Севярынца адразу павезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. Там на яго склалі пратакол за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку незалежнасці 7 снежня. Пасля гэтага яго адпусцілі.


Андрэй Кудзік, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча свабодных людзей", складзены пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - Іван Касцян.

Вынік суда - 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Арцём Чарняк, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча свабодных людзей", складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак  - 10.15. Суддзя - Іван Касцян. Сведкі на працэсе - тыя ж, што былі і на пасяджэнні па Гусевай, - Аўраменка і Бондар.

Вынік - 50 базавых велічынь (1275 рублёў).


Уладзімір Цыгановіч (блогер MozgON) за ўдзел у мітынгу, арганізаваным блогерам NEXTA 8 лістапада. Пачатак у 10.15. Пратакол складзены па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Cуддзя - Юлія Густыр. 

Уладзімір Цыгановіч

 Перад пачаткам судовага паседжання Уладзімір Цыгановіч паспрабаваў зачытаць нейкі тэкст. Суддзя перабіла яго, усчаўся вэрхал. Юлія Густыр паднялася і выйшла з залы.

Сакратар просіць усіх пакінуць судовую залю. Усе сыходзяць на калідор. Пасля 20 хвіліннага перапынку ўсіх запускаюць назад у залю на працяг пасяджэння. Затым - зноў канфлікт з суддзёй, якая хоча забараніць відэаздымку, і зноў усіх выштурхоўваюць у калідор. У выніку ўсіх усё ж пускаюць у судовую залю і з трэцяга раза суд пачынаецца.

І ўжо праз некалькі хвілін Цыгановіча выдаляюць з залі за непавагу да суддзі. Яго паплечнікі сыходзяць з залі разам. Зноў перапынак. 

Пасля перапынку суд працягваецца ўжо без слухачоў. Суддзя апытвае двух сведак АМАПаўцаў. Па іх словах, "Цыганович выконваў актыўныя дзеянні, казаў у мегафон, крычаў "Жыве Беларусь!". У той жа час у калідоры Цыгановіч і яго паплечнікі пішуць скаргі на дзеянні міліцыянтаў, якія штурхалі людзей. 

Вынік - 30 базавых велічынь (765 рублёў) па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. 


У Брэсце ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Шарэнды. Яго вінавацілі ва ўдзеле і закліках да ўдзелу ў акцыі блогераў 8 лістапада. Шарэнда на суд не хадзіў, таму вынік пакуль невядомы.


Міхаіл Бандарэнка, экс-кандыдат у дэпутаты з Мазыра, за ўдзел 16 лістапада ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску складзены пратакол правапарушэння па арт. 23. 34 КаАП. Суд прызначаны на 5 cнежня. Пакуль, праўда, невядома, дзе адбудзецца суд – у Мазыры ці ў Мінску.


Таксама сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разглядалася справа Вольгі Нікалайчык. Суддзя - Вікторыя Шабуня. Нікалайчык прызналі вінаватай у тым, што 13 лістапада раздавала ўлёткі за заклікам прыйсці на акцыю "Сустрэча свабодных людзей" 15 лістапада. Сведкамі выступілі супрацоўнікі АМАПу Аляксандр Грыва і Уладзімір Залатар. Вынік - 50 базавых велічынь штрафу (1275 рублёў).

У дадатак актывістку асудзілі 2 снежня за акцыі, якія адбыліся  8 лістапада і 16 лістапада, і вынеслі пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь. 


За "дробнае хуліганства" па 30 базавых штрафу сёння атрымалі маладафронтаўцы Максім і Дзяніс Урбановіч.


Суды ў Мінску працягнуцца і 6 снежня. На гэты раз у судзе Маскоўскага раёна. 


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства