viasna on patreon

Братоў Урбановічаў асудзілі за "хуліганку"

2019 2019-12-05T12:17:58+0300 2019-12-05T12:28:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urbanovich_sud_4.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч (па цэнтру) у судзе Цэнтральнага раёна

Дзяніс Урбановіч (па цэнтру) у судзе Цэнтральнага раёна

Адміністрацыйную справу лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча і яго брата Максіма Урбановіча разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. На абаронцаў Курапатаў склалі пратаколы за нібыта дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП.

Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны 8 лістапада на акцыі "Сустрэча свабодных людзей" штурхалі дзверы гарадской Ратушы, калі браты кінуліся ратаваць Андрэя Шарэнду, якога супрацоўнікі АМАПа зацягнулі ў будынак. 

Пры гэтым суд ніякім чынам не паведаміў ні Дзянісу, ні Максіму пра тое, што суд адбудзецца 5 снежня. Хлопцы даведаліся пра гэта выпадкова. 

Суддзя палічыў братоў вінаватымі ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і прызначыў абодвум абаронцам Курапатаў штрафы па 30 базавых велічынь кожнаму. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства