viasna on patreon

Пратэст супраць «паглыблення інтэграцыі» працягваецца ў нядзелю. Абнаўляецца Фота Дапоўнена

2019 2019-12-08T10:00:42+0300 2019-12-09T07:37:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk-2019-12-08-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 7 снежня, падчас акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, заклікаў мінчукоў сабрацца ў нядзелю, 8 снежня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Словы палітыка былі падтрыманыя іншымі актывістамі.

Пачатак мітынгу прызначаны на 12 гадзін дня.

Праваабаронцы "Вясны" разам з кампаніяй назірання #controlby будуць весці маніторынг масавага мерапрыемства.

11.45. Супрацоўнікі міліцыі і ДАІ займаюць пазіцыі. На плошчы - міліцыянт у форме з гукаўзмацняльнікам.

12.00. На Кастрычніцкай плошчы пачалі збірацца людзі, больш за 50 чалавек. Уздымаюцца нацыянальныя сцягі. Супрацоўнікі міліцыі просяць усіх разыйсціся.

Выступае Павел Севярынец і заклікае не баяцца рэпрэсій за мірную акцыю. Скандуюць "Жыве Беларусь!".

Палітык нагадаў, што  сёння - гадавіна распаду СССР і падпісання Белавежскіх пагадненняў.

Паабапал плошчы заўважаныя супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, больш за 20 чалавек.

12.15. На Кастрычніцкай плошчы налічваецца не меней за 270 чалавек. Скандуюць: "Не саюзу з імперскай Расеяй!". Сцягі - бел-чырвона-белыя, Маладога фронту, Народнай Грамады.

12.25. З прыступак Палаца рэспублікі святар Леанід Акаловіч чытае малітву.

Супрацоўнікі міліцыі настойліва просяць прысутных разайсціся. Рыхтуецца да выступу пісьменнік Уладзімір Арлоў. Тым часам на плошчы каля 500 чалавек. Яны крычаць "Ганьба!"

Людзі не прапускаюць супрацоўніка з гукаўзмацняльнікам праз натоўп. Валтузня пачынаецца. Прамова Арлова некалькі разоў зрываецца.

12.35. Колькасць удзельнікаў мітынгу па дадзеных назіральнікаў - 499, уключна з журналістамі і супрацоўнікамі міліцыі. Скандуюць: "Ніякіх саюзаў з імперскай Расіяй!".

На мітынгу знаходзяцца некалькі чалавек, якія хаваюць свае твары.

Выступае Уладзіслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Валянцін Трокскі, Дзяніс Урбановіч, Пётра Садоўскі.

Мітынгоўцы збіраюцца прайсці шэсцем па горадзе.

Павел Севярынец анансаваў наступную акцыю пратэсту на 18 гадзін 20 снежня. У;гэты дзень працягнуцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным.

13.10. Калона рушыла ў бок цырку. Наперадзе супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Павел Севярынец паведаміў, што калона пойдзе да старой сядзібы Партыі БНФ на вуліцы Варвашэні.

Накаторыя кіроўцы сігналяць у знак салідарнасці з мітынгоўцамі. Пераход праз вуліцу праходзіць на зялёнае святло.

Над калонаю ўздымаюцца сцягі Украіны і Літвы.

Супрацоўнікі ДАІ перадаюць па рацыі нумары аўтамабіляў, якія сігналяць мітынгоўцам у знак салідарнасці. Калона дайшла да будынку былой Управы Партыі БНФ і рушыла далей.

Дайшлі да крамы symbal by.

Калона плануе рухацца ў бок амбасады Расійскай Федэрацыі.

"Перададзім у амбасаду рэзалюцыю, прынятую на мітынгу і папярэдзім, што беларусы будуць біцца за сваю незалежнасць", - паведаміў Вячаслаў Сіўчык.

Тым часам да амбасады Расійскай Федэрацыі накіроўваўцца аўтазакі. Там шмат супрацоўнікаў міліцыі.

“Ганьба!”, “Адпускай!”, - крычаць мітынгоўцы супрацоўнікам ДАІ, якія спрабуюць аштрафаваць кіроўцу, які сігналіў калоне.

Байцы спецназа сцягваюцца да пасольства Расіі ў Мінску, куды кіруецца калона дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць інтэграцыі, - паведамляе "Наша Ніва".
Да амбасады падыходзяць каля 640 удзельнікаў шэсця.

Каля 200 супрацоўнікаў АМАПу ахоўваюць будынак амбасады. Севярынец вядзе перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам.

 

Выстраілася калона спецаўтобусаў (9 штук) з амапам у шлёмах і аўтамабіль хуткай дапамогі.

Рэзалюцыю мітынгоўцаў прыняў работнік МУС, які ахоўвае амбасаду РФ (там сёння выхадны). Назіральнікі налічылі 105 супрацоўнікаў міліцыі ў форме і 82 без формы.

Мітынгоўцы вырашылі вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу.

16.10. У калоне, якая прайшла мост праз Свіслач у раёне Нямігі, налічваецца больш за 550 чалавек.

Калона наблізілася да плошчы Свабоды.

16.35. На Кастрычніцкай плошчы прамаўляюць Павал Севярынец і Вячаслаў Сіўчык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства