viasna on patreon

Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН

2019 2019-12-09T11:46:10+0300 2019-12-09T12:11:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/taciana_kaneuskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна і Аляксандр Канеўскія

Таццяна і Аляксандр Канеўскія

Як паведамляе "Гомельская Вясна", адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Між іншым Аляксандр Канеўскі ўказваў на дыскрымінацыйную практыку нашываць асуджаным па арт. 328 Крымінальнага кодэкса («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») у папраўчых калоніях зялёныя біркі (нашыўкі ўтрымліваюць імя, прозвішча і тэрмін зняволення асуджанага), у той час як астатнія асуджаныя маюць белыя біркі, незалежна ад тыпу злачынства, якое яны здзейснілі.

kaneuskaja_aan.jpg

«Гэта прамое парушэнне Канстытуцыі РБ і Крымінальнага кодэксу, – каментуе Аляксандр Канеўскі. – Злачынства супраць канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзяніна, дзе сказана, што любая дыскрымінацыя па любой прыкмеце – незаконна і караецца».

Пасля накіравання скаргі ў ААН, Таццяна Канеўская на вусным прыёме ў генеральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка пакінула чыноўніку для азнаямлення тэкст скаргі.

22 лістапада яна атрымала адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў за подпісам першага намесніка начальніка І. Мысліцкага, дзе зялёныя нашыўкі для асуджаных па арт. 328 тлумачыліся не дыскрымінацыяй гэтай катэгорыі асуджаных, а гаспадарчай прычынай, маўляў, пашылі з таго матэрыялу, які быў ў наяўнасці.

Але неўзабаве пасля гэтага адказу зялёныя нашыўкі ў ПК №15 ды іншых папраўчых калоніях РБ для асуджаных па арт. 328 былі адмененыя і замененыя на белыя, як у астатніх зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства