viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Грамадства прыгнечана ўладай

2019 2019-12-09T12:33:51+0300 2019-12-09T12:48:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-valik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

У эфіры Беларускага Радыё Рацыя старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падсумаваў вынікі акцый, што праходзілі ў Менску, удзельнікі якіх пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй: 

РР: Ці былі затрыманні падчас акцый?

Алесь Бяляцкі: Па нашых дадзеных і па тым, што людзі звычайна, калі адбываюцца такія выпадкі, то даюць інфармацыю, пішуць пра гэта ў сацыяльных сетках, то пакуль што здаецца ніхто не быў затрыманы. Пасля першага дня акцыі, калі людзі сабраліся і нягледзячы на папярэджанні прайшліся па праспекце туды-сюды, затрыманняў не было. Стала зразумела, што мабыць і ў наступны дзень усё абыдзецца без затрыманняў. Але гэта яшчэ не пра што не сведчыць, у міліцыі ёсць два месяцы на складанне пратаколаў, я не здзіўлюся калі пад Каляды арганізатары гэтых акцый і актыўныя ўдзельнікі атрымаюць такія „калядныя сюрпрызы” ад нашага Міністэрства ўнутраных спраў.

РР: Ці можна знайсці ў гэтым нейкую логіку?

Алесь Бяляцкі: Нягледзячы на тое, што затрыманняў не было, тым не менш у бліжэйшыя дні суды адбудуцца. Сёння, у сераду, у наступныя дні будуць суды па папярэдняй актыўнасці – падчас парламенцкіх выбараў. Некалькі дзясяткаў людзей атрымалі позвы, адбыўся такі ўсплёск пераследу грамадзянскіх актывістаў пасля выбараў. Таму не думаю, што гэта звязана са зменай кіараўніка, хутчэй за ўсё гэта тактыка прэзідэнцкага кабінета, загады ідуць адтуль. Учора-пазаўчора акцыі былі такой казырнай картай у руках Лукашэнкі, якую ён трымае на ўсялякі выпадак пры пермовах з Пуціным.

РР: Як бы вы ахарактарызавалі настрой акцый?

Алесь Бяляцкі: Настрой добры. Людзі сабраліся, значная частка людзей маладыя твары, але так заўсёды пры пэўнай палітычнай актыўнасці. З’яўляюцца новыя людзі, але на жаль потым яны і сыходзяць вельмі часта пасля спаду актыўнасці. Тым не менш усё роўна гэта паказальнік таго, што нягледзячы на агульнае расчараванне, на агульны ўзровень страху бо я думаю, што прыйшоў адзін з 20-ці тых, хто хацеў ці тых, хто выстаўляў аватаркі ў Фэйсбуку „Я за незалежнасць”. Іншыя па розных прычынах не прыйшлі. Мне падаецца, што ёсць агульная прыгнечанасць грамадства ўладай, бо ўсе гады эпізадычна каралі „парушальнікаў” за тое, што фактычна гарантавана правам – удзел у мірных сходах. Нягледзячы на гэта людзі выйшлі ўчора і пазаўчора, але людзей магло быць больш. Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:


https://spring96.org./bialacki_efir.mp3

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства